Казарка канадская

Казарка канадская (Branta canadensis) — вадаплаўная птушка з сямейства Качыныя.

Канадская казарка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Branta canadensis (Linnaeus, 1758)

Падвіды
  • Branta canadensis canadensis Linnaeus, 1758
  • Branta canadensis fulva Delacour, 1951
  • Branta canadensis interior Todd, 1938
  • Branta canadensis leucopareia Brandt, 1836
  • Branta canadensis maxima Delacour, 1951
  • Branta canadensis moffitti Aldrich, 1946
  • Branta canadensis occidentalis S. F. Baird, 1858
  • Branta canadensis parvipes Cassin, 1852
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174999
NCBI  8853
EOL  913235
FW  110951

Агульная характарыстыка правіць

Канадская казарка — самая буйная з роду чорных казарак, даўжыня цела ў яе вагаецца ад 55 да 110 см. Вага — 2-6,5 кг, размах крылаў 1,2-1,8 м. Шыя прыкметна даўжэй гусінай. Галава і шыя чорныя з характэрнымі буйнымі белымі плямамі па баках галавы, якія заходзяць на шчаку, падбародак і горла. Астатняя афарбоўка цела — шаравата-бурая з хвалістымі палосамі на баках. Дзюба і ногі чорныя. У маладых птушак чорны колер у апярэнні заменены на светла-карычневы, а плямы на галаве маюць брудна-белы колер. Птушаняты жаўтлява-бурыя.

Распаўсюджванне правіць

Канадская казарка насяляе практычна ўсю тундру Паўночнай Амерыкі, а таксама на поўдзень ад тундры да паўночных межаў Каліфорніі, Невады, Юты , Паўднёвай Дакоты і Індыяны. Тут гняздуецца некалькі падвідаў канадскай казаркі, якія адрозніваюцца ў асноўным памерамі. Папуляцыя канадскіх казарак — Алеўцкія канадскія казаркі засяляюць Алеўцкія астравы, дзе на сённяшні момант налічваецца каля 20 000 асобін. У мінулым (да пачатку XX стагоддзя) гнездзілася таксама на Курыльскіх і Камандорскіх астравах, дзе была цалкам знішчаная. Таксама канадская казарка была паспяхова пераселена ў Вялікабрытанію, Паўночна-Заходнюю Еўропу і Новую Зеландыю.

Лад жыцця правіць

Канадскія казаркі насяляюць берагі рэк, вадасховішчаў, балот, затапляемыя нізіны. Казарка вельмі добра ходзіць па зямлі і нядрэнна плавае, а лётае горш, чым іншыя казаркі.

Харчаванне правіць

Як і іншыя гусі, канадскія казаркі сілкуюцца расліннай ежай. Аснову іх рацыёну складаюць асака (Carex), трыпутнік (Plantago), аўсяніца (Festuca), Holcus. На сельскагаспадарчых палях ахвотна есць кукурузу і ячмень.

Размнажэнне правіць

Канадская казарка гняздуецца ў асноўным на астравах, размешчаных пасярэдзіне вадаёмаў, гнязда задавальняе ў высокай траве і толькі ў выключных выпадках на дрэвах. Палавая сталасць надыходзіць у 2 гады, часам пазней. Нягледзячы на ​​тое, што казаркі гняздуюцца калоніямі, усё ж імкнуцца ўладкоўваць гнязда далей адзін ад аднаго. У кладцы канадскай казаркі ад 4 да 7 яек.

Прамысловае значэнне правіць

Канадская казарка — ўпадабаны аб'ект палявання — дзякуючы сваім памерах і густу мяса. Штогод падчас паляўнічага сезону ў ЗША і Канадзе адстрэльваюць каля 400.000 прадстаўнікоў гэтага віду.

Галерэя правіць

Літаратура правіць

  • Акимушкин И. Мир животных. Птицы, рыбы, земноводные и пресмыкающиеся. — М.: Мысль, 1995.
  • Бейчек В., Штясны К. Птицы. Иллюстрированная энциклопедия. — М.: Лабиринт-пресс, 2001.