Кайсын Шуваевіч Куліеў
Кайсын Шуваевіч Куліеў (карач.-балк. Къулийланы Шуўаны жашы Къайсын) (1 лістапада 1917, с. Верхні Чэгем, Чэгемскі раён, Кабардзіна-Балкарыя — 4 чэрвеня 1985) — балкарскі паэт. Народны паэт Кабардзіна-Балкарыі (1967 г.).
Кайсын Шуваевіч Куліеў | |
---|---|
карач.-балк. Къулийланы Шуўаны жашы Къайсын | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 кастрычніка (1 лістапада) 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 чэрвеня 1985 (67 гадоў) ці 6 чэрвеня 1985[1] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, празаік, палітык |
Мова твораў | Karachay-Balkar[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Вучыўся ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя Луначарскага (1935—1939 гг.). Друкаваўся з 1934 г. У 1944 г. незаконна высланы з Кабардзіна-Балкарыі, да 1957 г. жыў у Кіргізіі. Паэтычныя цыклы «Мае суседзі» (1939—1945 г.), «Песні цяснін» (1947—1951 гг.), кнігі вершаў «Паранены камень» (1964 г.; Дзяржаўная прэмія РСФСР імя М. Горкага 1966), «Мір дому твайму!» (1967 г.), «Кніга зямлі» (1972 г.), «Краса зямная» (1980 г.) і інш. — своеасаблівы летапіс гістарычнага мінулага і сучаснага балкарскага народа, прасякнуты пачуццём любові да Радзімы, жыццялюбствам, гуманізмам. Пераклаў на балкарскую мову верш Я. Купалы «А хто там ідзе?». На беларускую мову асобныя творы Куліева пераклалі Р. Барадулін, А. Куляшоў, У. Шахавец.
Дзяржаўная прэмія СССР 1974 г., Ленінская прэмія 1990 г.
ТворыПравіць
- Кніга зямлі. — Мн., 1974.
- Собрание сочинений: В 3 томах. — М., 1976—1977.
Зноскі
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 20 верасня 2019.
ЛітаратураПравіць
- Куліеў Кайсын Шуваевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 9: Кулібін — малаіта. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 5.
- Рассадин, С. Б. К. Кулиев. — М., 1974.