Каласняк пясчаны

від раслін

Каласня́к пясчаны[4][5] (Léymus arenárius) — від кветкавых травяністых раслін роду Каласняк (Leymus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Каласняк пясчаны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leymus arenarius (L.) Hochst. (1848)

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  503432
NCBI  220462
EOL  1115442
GRIN  t:102161
IPNI  407309-1
TPL  kew-422570

Батанічнае апісанне правіць

 
Каласняк пясчаны. Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—120[5] см з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, баразнаватае, шызае. Лісце буйное, сядзячае, простае, суцэльнае, шарока-лінейнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай, шурпатае зверху. Знізу на лістах выразныя жылкі і шызы налёт. Суквецце — шчыльны прамы колас. Кветкавыя каласкі складаюцца з 4—6 кветак, асцюкоў не маюць і змяшчаюцца па 2—6 на галоўнай восі коласа. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне правіць

Натуральная вобласць распаўсюджання знаходзіцца ў паўночнай палове Еўропы. Сустракаецца на прыморскіх пясках на поўначы еўрапейскай часткі Расіі. Занесены або інтрадуцыраваны ў Паўночную Амерыку і Грэнландыю[6][7]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[8].

Цвіце ў чэрвеніліпені[5].

Гаспадарчае значэнне і прымяненне правіць

Пашавая і сенакосная кармавая расліна. Выкарыстоўваецца таксама ў якасці замацавальніка пяскоў[7].

У Ісландыі муку з зерня каласняка пясчанага прымешваюць пры падрыхтоўцы хлеба[9].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Leymus arenarius: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.) (Праверана 17 верасня 2012)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  6. Губанов и др. 2002, с. 266.
  7. а б Цвелёв 1976, с. 181.
  8. Волоснец песчаный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  9. Дикие съедобные растения / Под ред. акад. В. А. Келлера; АН СССР; Моск. ботан. сад и Ин-т истории матер. культуры им. Н. Я. Марра. — м: б. и., 1941. — С. 25. — 40 с.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Волоснец песчаный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 17 верасня 2012)