Канна індыйская
від раслін
Ка́нна індыйская[3] (Canna indica) — кветкавая расліна роду Канна (Canna) раслін сямейства Каннавыя (Cannaceae).
Канна індыйская | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне правіць
Шматгадовая травяністая расліна з галінастым, часта клубнепадобна патоўшчаным карэнішчам. Сцябло прамое, моцнае, вышынёй да 3 метраў[3]. Лісце буйное (да 60 см у даўжыню і да 35 см у шырыню[3]), простае, суцэльнае, скурыстае, з вострай верхавінкай і гладкім краем. Колер лісця бронзава-чырвоны, зялёны, сіні. Кветкі двухполыя, буйныя, чырвона-ружовыя або жоўтыя, зрэдку з плямамі або палоскамі. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія правіць
Расліна распаўсюджана ў трапічных і субтрапічных зонах Амерыкі. Натуралізавалася амаль паўсюдна і вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай. Святлолюбівая расліна, мезафіт і эўтроф[4]. Размнажаецца насеннем і дзяленнем карэнішча.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Канна индийская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура правіць
- Бацяноўскі І. Я. Канна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 473.
Спасылкі правіць
- Канна индийская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)