Адкрыць галоўнае меню

Канстанцін Мікалаевіч Бачароў

Бачара́ў Канстанцíн Мікала́евіч (укр. Бочаро́в Костянти́н Микола́йович; больш вядомы, як Mélovin; нар. 11 красавіка 1997, Адэса, Украіна) — украінскі спявак, пераможца шостага сезону ўкраінскага вакальнага шоў «X-Фактар», фіналіст Нацыянальнага адбору Украіны на 62-гі песенны конкурс «Еўрабачанне».

Бачароў Канстанцін
Костянтин Миколайович Бочаров
Melovin 2018.jpg
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Бачароў Канстанцін Мікалаевіч
Дата нараджэння 11 красавіка 1997
Месца нараджэння Адэса, Украіна
Краіна Украіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Гады актыўнасці 2015 - дагэтуль
Пеўчы голас тэнар
Інструменты фартэпіяна
Жанры Поп-электроніка
Псеўданімы Melovin (Nick Melovin)
melovin.com.ua
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

ЖыццяпісПравіць

Дзяцінства і юнацтваПравіць

Канстанцін нарадзіўся 11 красавіка 1997 года ў Адэсе ў сям'і Мікалая і Валянціны Бачаровых. З самага дзяцінства ён цікавіўся творчасцю, хоць і марыў быць цырульнікам, поварам або настаўнікам. У школе пастаянна рабіў пастаноўкі, арганізоўваў канцэрты, у якіх сам прымаў удзел[1]. Таксама вучыўся ў музычнай школе, якую пасля пакінуў[2].

2015-2016: «Х-фактар» і пачатак кар'ерыПравіць

Канстанцін тройчы прымаў удзел у адборах да ўкраінскага вакальнага шоў «Х-фактар», але ні разу не трапляў на тэлевізійныя кастынгі[3]. У шостым сезоне 2015 года ён, нарэшце, прайшоў да этапу праслухоўвання перад суддзямі, дзе пасля выканання песні «Без бою» групы «Акіян Эльзы» атрымаў пуцёўку ў трэніравальны лагер. Канстанцін з'явіўся ў прамых эфірах шоў і дайшоў да суперфіналу, у якім па выніках глядацкага галасавання стаў пераможцам[4]. Падчас удзелу ў «Х-фактар» (шосты сезон) выконваў песні Стаса Шурынса, Тома Оделла, Адэль, Джамалы, Валерыя Меладзэ, Юрка Юрчанка і гуртоў «Акіян Эльзы», «Muse», «Pianoбой», «MBAND», «The Rasmus» і «Скрабін». Пасля перамогі разам з іншымі ўдзельнікамі шоу Канстанцін паехаў у канцэртны тур па Украіне.

  Вонкавыя выявы
  Неардынарны сцэнічны імідж
  Пераможца Х-фактару
  Ўдзельнік фіналу Еўрабачання-2017 ад Украіны
  Эмоцыі падчас суперфіналу Х-фактару

2017: «Еўрабачанне»Правіць

У канцы 2016 года Канстанцін вырашыў прыняць удзел у нацыянальным адборы на 62-й песенны конкурс «Еўрабачанне». 17 студзеня 2017 года ў спісе паўфіналістаў было абвешчана і яго імя[5]. Згодна з жараб'ёўкай 18 лютага 2017 года спявак выступіў у трэцім паўфінале, выканаў аўтарскую песню «Wonder». Па выніках галасавання гледачоў і журы, Канстанцін трапіў у фінал нацыянальнага адбору, дзе зноў атрымаў максімальны бал ад гледачоў. У выніку заняў трэцяе месца, саступіўшы спявачцы Tayanna і групе «O.Torvald».

ДыскаграфіяПравіць

  • Не одинокая (2016)
  • На взлёт (2016)
  • Wonder (2016)
  • Unbroken (2017)
  • Hooligan (2017)
  • Шлях (2017)
  • Світ в полонi (2017)
  • Play This Life (2017)
  • Face to face (2017)
  • Under The Ladder (2018)
  • That’s Your Role (2018)
  • З тобою, зі мною, і годі (2018)
  • Чудова мить (2018)
  • Ты (2019)
  • Ти (2019)
  • Oh, No (2019)
  • Expectations (2019)
  • Your Entertainment (2019)
  • Want You To Stay (2019)

Музычныя відэаПравіць

Год Назва Рэжысёр
2016 На взлёт Аляксандр Танканог

ЗноскіПравіць

СпасылкіПравіць