Канстанцін Сяргеевіч Станіслаўскі
Канстанцін Сяргеевіч Станіслаўскі (сапраўднае прозвішча — Аляксееў; 5 (17) студзеня 1863, Масква — 7 жніўня 1938, Масква) — рускі тэатральны рэжысёр, акцёр і выкладчык. Заснавальнік знакамітай акцёрскай сістэмы, якая на працягу 100 гадоў мае велізарную папулярнасць у Расіі і ў свеце. Народны артыст СССР (1936).
Канстанцін Сяргеевіч Станіслаўскі | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | тэатральны рэжысёр, тэатральны акцёр, педагог, кінарэжысёр, акцёр |
Дата нараджэння | 5 (17) студзеня 1863[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 жніўня 1938[2][3][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Жонка | Maria Petrovna Lilina[d] |
Дзеці | Vladimir Sergeyevich Sergeyev[d] |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
У 1888 годзе быў адным з заснавальнікаў Маскоўскага таварыства Мастацтва і Літаратуры. У 1898 годзе, сумесна з Ул. Неміровічам-Данчанка заснаваў Маскоўскі Мастацкі тэатр. Першай пастаноўкай новай трупы стала трагедыя «Цар Фёдар Іаанавіч» А. К. Талстога.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 чэрвеня 2019.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Станиславский Константин Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Constantin Stanislavski // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Канстанцін Сяргеевіч Станіслаўскі на Вікісховішчы |