Капліца ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага (Мінск)
Капліца ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага — колішняя праваслаўная капліца ў Мінску, якая размяшчала ў Аляксандраўскім скверы.
Славутасць | |
Капліца ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага | |
---|---|
![]() Капліца ў 1901 годзе | |
53°54′05″ пн. ш. 27°33′42″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | руска-візантыйская архітэктура[1] |
Дата пабудовы | 1869 |
Дата скасавання | 1929 |
ГісторыяПравіць
Пабудавана ў 1869 годзе з цэглы пры ўваходзе ў Аляксандраўскі сквер, на рагу вуліц Захар’еўскай (цяпер пр. Незалежнасці) і Дамініканскай (цяпер вул. Энгельса)[2], у памяць пра цудоўнае выратаванне імператара Аляксандра II ад гібелі ў 1866 годзе, калі на яго здзейсніў замах Дзмітрый Каракозаў. Капліца была асвячона ў маі 1869 года. Ад капліцы сквер стаў называецца Аляксандраўскім[3].
У апошнія гады свайго існавання ўяўляла сабой газетны шапік[3]. Знесена ў 1929 годзе[2][3].
АрхітэктураПравіць
Твор архітэктуры неарускага стылю. Мела выгляд цэнтрычнай пабудовы, завершанай гранёным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Фасады прарэзваліся 2 бакавымі арачнымі аконнымі праёмамі. Архітэктурная пластыка ўзбагачалася вуглавымі слупамі-бочкамі, гранёнымі франтонамі з какошнікамі па вуглах бачковых дахаў, крыжамі-нішамі, арнаментальнай разьбой парталаў і ліштваў[2].
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 24 лютага 2022.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Царква ў гонар Казанскай і іконы Маці Божай (Чыгуначная) // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі.. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — С. 541—542. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Новомейская площадь, Александровский сквер, Паниковка. История культового места Минска. Архівавана 9 лютага 2018.