Капілярны эфект

(Пасля перасылкі з Капілярныя з'явы)

Капіля́рны эфект, капілярныя з'явы, капілярнасць (ад лац.: capillaris — валасяны) — фізічная з'ява змянення ўзроўню вадкасці пад ўздзеяннем сіл паверхневага нацяжэння на мяжы нязмешваючыхся асяроддзяў.

Капілярны эфект вады (палярнае рэчыва) і ртуці (непалярнае). У кожным выпадку выкарыстоўваецца палярная паверхня, напр. шкло (≡Si–OH).

Скрыўленне паверхні вадкасці выклікае з'яўленне дадатковага капілярнага ціску, звязанага з радыусам крывізны ўраўненнем Лапласа. Узняцце вадкасці ў капілярах адбываецца пры змочванні іх вадкасцю (капілярны ціск дадатны адносна сазлучанага з капілярам сасуда з вадкасцю, напрыклад, вада ў шкляной трубцы, глебе і пад.). Паніжэнне ўзроўню вадкасці адбываецца ў выпадку, калі вадкасць не змочвае сценкі капіляра (напрыклад, ртуць у шкляной трубцы).

Капілярныя з'явы адкрыты і даследаваны Леанарда да Вінчы. Даследаваннямі капілярных з'яў займаліся Б. Паскаль. Тэорыя капілярных з'яў атрымала развіццё ў навуковых працах Т. Юнга (1805), П. Лапласа (1806), С. Пуасона (1831) і іншых вучоных[1].

Капілярныя з'явы граюць важную ролю ў працэсах жыццядзейнасці жывёл і раслін, выкарыстоўваюцца ў хімічных тэхналогіях, тэхніцы. Капілярным эфектам абумоўлены, напрыклад, рух соку ў раслін, падняцце газы па кноту, паглынанне вільгаці рушніком[2].

Вобласці выкарыстання

правіць

На капілярным эфекце заснавана дзеянне вільготных ануч, губак, ручнікоў, сурвэтак, капілярных ручак, запальніц.

Капілярны эфект выкарыстоўваецца ў неразбуральным кантролі (капілярны кантроль або кантроль пранікальнымі рэчывамі) для выяўлення дэфектаў, якія маюць выхад на паверхню кантраляванага выраба. Дазваляе выяўляць расколіны з раскрыццём ад 1 мкм, якія не бачныя няўзброеным вокам.

Выкарыстоўваецца таксама ў метадзе папяровай храматаграфіі.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Капиллярные явления (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  2. Капиллярные явления Архівавана 8 мая 2015. — артыкул на сайце «Энергетическое образование» (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць