Карл Іосіф Вірыён

Карл Іосіф Вірыён, Караль Юзаф Вірыён, Іосіф Іванавіч Вірыён[1][2] (польск.: Karol Józef de Virion; 23 жніўня 1749, г. Нансі[2], Францыя — 1815), французскі і беларускі ўрач, арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцыны і хірургіі (1785)[3].

Карл Іосіф Вірыён
Karol Józef de Virion.jpg
Дата нараджэння 23 жніўня 1749(1749-08-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 1815
Жонка Кацярына з Дзяконскіх[d]
Дзеці Ян Тадэвуш Вірыён
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера медыцына і хірургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцыны і хірургіі[d]
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Сям’яПравіць

Нарадзіўся ў сям’і Жана-Клода дэ Вір’ёна — прыдворнага медыка імператара Франца I і прыдворнага фармацэўта яго маці  (руск.)[2], у другім яго шлюбе з Мары Манік Арманд дэ ля Тур[4]. Быў у бацькі восьмым дзіцем і шостым сынам[5].

АдукацыяПравіць

Вышэйшую медыцынскую адукацыю атрымаў у Страсбургскім універсітэце, які скончыў са ступенню доктара медыцыны[2]. Пазней яшчэ некалькі гадоў вучыўся ў Венскім універсітэце, пасля чаго вярнуўся на радзіму і стаў працаваць ваенным урачом у Латарынгскай правінцыі. Службу сумяшчаў з выкладаннем анатоміі на медыцынскім факультэце Страсбургскага ўніверсітэта[2].

Запрашэнне ад РадзівілаўПравіць

У 1775 годзе атрымаў запрашэнне ад Радзівілаў працаваць урачом у Нясвіжы[2]. Працуючы там, К. Вірыён зарэкамендаваў сябе як добры спецыяліст і чалавек, але задавальнення ад працы не адчуваў. Сітуацыю змяніла знаёмства з яго земляком Жанам Эмануэлем Жыліберам, якое адбылося каля 1776 года[2]. Калі ў 1778 годзе памёр урач Гродзенскай каралеўскай эканоміі Хейнцэльман, Жылібер запрасіў Вірыёна на свабодную пасаду. Адначасова яму было даручана выкладанне ў Гродзенскай медыцынскай акадэміі анатомію чалавека і жывёл[3] і хірургію, спачатку на пасадзе ад’юнкта, потым — віцэ-прафесара. Там ён працаваў да закрыцця акадэміі ў 1781 годзе[2].

У тым жа годзе захавальнік пячаткі Нясвіжскай масонскай ложы[1].

Праца ў Вільні і пры двары караляПравіць

Далейшая кар’ера працягнулася з дапамогай Марціна Пачобута-Адляніцкага, які даў запрашэнне на пераезд у Вільню[2]. Там К. Вірыён узначаліў кафедру анатоміі на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта[2]. У 1785 годзе тут ён пацвердзіў сваю ступень доктара медыцыны[2].

У далейшым К. І. Вірыён быў штаб-лекарам літоўскага войска, прыдворным лекарам караля С. А. Панятоўскага. У 1790 годзе яго, як члена дваранскага роду ў некалькіх пакаленнях, прынялі ў кавалеры Мальтыйскага ордэна. У гэтым жа годзе ён ажаніўся з Кацярынай з роду Дэконскіх, вяселле адбылося ў Гродне пры двары караля, які за ўзорную службу вырабіў яго ў чын надворнага саветніка і прызначыў генеральным штаб-лекарам войскаў літоўскіх[2].

Пасля гэтага на працягу некалькіх гадоў К. Вірыён знаходзіўся ў Варшаве пры двары караля як адзін з яго асабістых лекараў. Кароль вельмі цаніў яго як высокакваліфікаванага спецыяліста, часта запрашаў на абеды, за поспехі ў навуцы ўзнагародзіў залатым медалём «Merentibus  (руск.)». У 1793 годзе польскім сеймам ён быў выраблены ў нашчадкавае дваранства. Адначасова атрымаў ад караля ў падарунак двухпавярховы каменны дом у Гродне.

Пасля другога і трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай К. Вірыён застаўся ў Расійскай імперыі і выконваў абавязкі асабістага лекара расійскага пасла Я. Сіверса[6]. Пасля здачы экзамену і настрыфікацыі замежнага медыцынскага дыплома у 1797 г. расійскія ўлады дазволілі яму заняць пасаду Гродзенскага павятовага лекара, якую ён добрасумленна выконваў да 1799, а затым выйшаў у адстаўку па хваробе. Да гэтага часу ён ужо змог набыць невялікі маёнтак Скамарошкі паблізу Гродна з 18 душамі мужчынскага полу[7].

У 1807 выбраны член Віленскага медыцынскага таварыства.

Навуковыя працы па хірургіі і анатоміі[3].

НашчадкіПравіць

Карл Вірыён стаў родапачынальнікам польскай галіны дэ Вірыёнаў, сярод прадстаўнікоў якой можна згадаць родных братоў: інжынера Яна  (польск.) і дыпламата Тадэвуша дэ Вірыёнаў  (польск.).

Зноскі

  1. а б Масонскія ложы на землях Беларусі
  2. а б в г д е ё ж з і к л Игнатович, 2009
  3. а б в Вирион Карл Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 115. — 737 с.
  4. Marie Monique Harmand de la Tour Архівавана 4 сакавіка 2016. (польск.)
  5. Jean Claude de Virion Архівавана 4 сакавіка 2016. (польск.)
  6. Siewers, J. J. Jak doprowadzilem do drugiego rozbioru Polski / J.J. Siewers. — Poznan: Oficina wydawnicza Interim, 1992. — S. 222.
  7. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродне. — Ф. 2. — Оп. 1. — Д. 126. — Л. 1-4.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць