Кастусь Вайцяхоўскі

Кастусь Вайцяхоўскі (на эміграцыі Кон Ворт, нар. 23 ліпеня 1926, Стары Свержань, цяпер Стаўбцоўскі раён Мінскай вобл.) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША.

Кастусь Вайцяхоўскі
Дата нараджэння 23 ліпеня 1926(1926-07-23) (97 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Ксенафонт Вайцяхоўскі
Альма-матар
Член у

Біяграфія

правіць

Сын беларускага грамадскага дзеяча Ксенафонта Вайцяхоўскага, які ў 1930-я гады арганізоўваў беларускае культурнае жыццё на Стаўпеччыне. Кастусёва маці, калі яму было восем гадоў, памерла, потым жыў з мачахай. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Баранавіцкім дарожна-будаўнічым тэхнікуме, настаўніцкай семінарыі ў Нясвіжы, сябра СБМ.

З лета 1944 г. на выгнанні: спачатку ў Судэтах, потым у Баварыі. У Заходняй Германіі належаў да беларускага скаўтынгу, скончыў Беларускую гімназію імя Янкі Купалы. У верасні 1949 г. разам з бацькамі выехаў паводле кантракту ў ЗША. Жылі ў Арканзасе, працавалі на збіранні бавоўны. У снежні 1949 г. прызваны ў амерыканскую армію, служыў ў Карэі ў вайсковай выведцы, пасля ў танкістах.

Па дэмабілізацыі атрымаў стыпендыю і скончыў Ратгерскі ўніверсітэт. Працаваў у вайсковай сферы. У General Dynamics[en] у Каліфорніі пры разліках стрэсавых нагрузак у міжкантынентальнай ракеце Atlas. Потым працаваў у General Atomics[en], каліфарнійскай кампаніі, якая займалася ядзернымі тэхналогіямі, і ў дзвюх іншых кампаніях, якія абслугоўвалі армію: General Electric i Lockheed Missile and Space Company[en]. Затым займеў прыватны бізнэс, займаўся нерухомасцю.

У першай палове 1950-х належаў да моладзевых рухаў. Быў заступнікам старшыні Саюза беларуска-амерыканскай моладзі. У 1970-1980-я ўваходзіў у кіраўнічыя структуры БККА, у 1980-х — прадстаўнік БККА ў г. Сан-Хасэ (Каліфорнія).

У 1961 годзе ўзяў шлюб з амерыканкай, настаўніцай Бэрдзі, мае трох сыноў і дачку. Жыве ў Сан-Дыега.

Літаратура

правіць
  • Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [б.в.], 2009. — 428 с., [12] с. іл. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16).