Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гудагай)

Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у в. Гудагай (Астравецкі раён). Помнік драўлянага дойлідства.

Каталіцкі храм
Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі
54°33′07″ пн. ш. 25°54′29″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Гудагай
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Ордэнская прыналежнасць Кармеліты
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1764 год
Рэліквіі і святыні Абраз Маці Божай Гудагайскай
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000042шыфр 412Г000042
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пабудаваны ў 1764 г. пры кляштары кармелітаў (не збярогся) у стылі барока.

Архітэктура правіць

 
Касцёл і агароджа са званіцай

Асноўны прамавугольны ў плане зруб накрыты агульным дахам з пластычна выгнутымі вальмамі над пяціграннай апсідай і шатровымі вежачкамі па краях вільчыка. Раней касцёл быў дзвюхвежавы — па баках трохвугольнага франтону ўзвышаліся два чацверыкі з гранёнымі купалкамі. Да галоўнага фасада прыбудаваныя ўваходны тамбур, па баках апсіды — нізкія сакрысціі. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі, прарэзаныя лучковымі вокнамі ў плоскіх ліштвах, умацаваныя брусамі-сцяжкамі, завершаныя прафіляваным карнізам. Уваходныя дзверы аформленыя дэкаратыўнай укладкай шалёўкі складанага малюнка.

Інтэр'ер правіць

 
Інтэр'ер касцёла
 
Абраз Маці Божай Гудагайскай

Інтэр'ер зальны, на тарцовай сцяне апсіды кансольна размешчаная скульптура «Распяцце» пад трохвугольнай навіссю. Зала храма перакрыта плоскай столлю. Над уваходам на двух слупах хоры з арганам ракайльна-класіцыстычнай трактоўкі. Інтэр'ер упрыгожваюць тры драўляныя алтары канца XVIII ст., выкананыя ў стылі ранняга класіцызму. Алтары трохчасткавыя, у іх дэкоры выкарыстаныя іанічная каланада, драўляная скульптура, разны арнамент, капітэлі і ківоты пазалочаныя, чаканныя аправы алтарных абразоў. З боку ад галоўнага фасада размешчана аднаярусная каркасная квадратная ў сячэнні званіца з шатровым завяршэннем.

Літаратура правіць

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.

Спасылкі правіць