Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак (Брэст)
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак — колішні каталіцкі культавы комплекс XVIII ст. у Брэсце. Знаходзіцца ў Валынскім прадмесці, на гістарычнай Бернардзінскай плошчы, пры ўтоку ракі Мухаўца ў Буг. Помнік архітэктуры віленскага барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак | |
---|---|
| |
52°04′44,74″ пн. ш. 23°39′30,33″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Места | Брэст |
Дата заснавання | XVII ст. |
Утвараў адзіны комплекс з касцёлам Святога Яна Хрысціцеля і кляштарам бернардзінцаў. Пры ўзвядзенні Брэсцкай крэпасці ўлады Расійскай імперыі спярша зачынілі кляштар, а потым зруйнавалі касцёл. За савецкім часам знішчэнне помніка працягнулася. Да нашага часу захаваліся рэшткі кляштара і сутарэнні касцёла, якія патрабуюць неадкладнай кансервацыі і рэстаўрацыі.
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьУ 1623 годзе Алена Копаць з Дольскіх заснавала ў Берасці кляштар бернардзінак. Першыя будынкі былі драўлянымі і стаялі за гарадскім валам. У часы Паўночнай вайны 1655—1660 гадоў касцёл і кляштар згарэлі. У 1659 годзе новыя драўляныя будынкі жаночага бернардзінскага кляштара збудавалі побач з мужчынскім[1].
У 1720-я гады на месцы драўлянага пачалося будаўніцтва мураванага касцёла паводле праекта архітэктараў Б. Мазуркевіча і А. Даўгялы. У 1750 годзе яго кансекравалі ў гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. У 1755—1766 гадах берасцейскі злотнік I. Місенгілевіч аздобіў галоўны алтар. У 1781 годзе побач з касцёлам пабудавалі мураваны кляштарны корпус.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьПасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) касцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У час будаўніцтва Брэсцкай крэпасці ўлады Расійскай імперыі ліквідавалі кляштар. Пазней будынкі перабудавалі пад шпіталь.
У пачатку XX ст. былы касцёл зруйнавалі да сутарэнняў.
Найноўшы час
правіцьУ 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі кляштарны корпус.
У 1993 годзе помнік даследавалі археолагі В. Собаль і А. Ліпніцкая. У апошнія гады яго даследаваннем займаецца І. Лаўроўская. Існуе праект рэстаўрацыі помніка.
Архітэктура
правіцьКасцёл
правіцьКасцёл — 1-нефная базіліка (без трансепта) з дзвюхвежавым фасадам-нартэксам і крыху больш нізкай прамавугольнай апсідай прэзбітэрыума. Памеры з поўначы на поўдзень 32,7 м, з усходу на захад — 15,7 м. Сутарэнні касцёла на вышыні 2,3 метра. Таўшчыня муроў — 2,8—3 метры. Дах алтарнай апсіды з абодвух бакоў вылучаўся мураванымі франтонамі. Апсыда і сакрысція маюць прамавугольную форму. Тарэц даху на галоўным фасадзе закрываўся фігурным франтонам. Сцены падзяляліся аркавымі аконнымі праёмамі, аздобленымі ліштвамі[2].
Унутраная прастора перакрывалася паўцыркульнымі скляпеннямі на папружным арках. Інтэр’ер упрыгожвалі 6 пазалочаных разных алтароў. Падлога асноўнай прасторы была з цэглы, перад вялікім алтаром — з дрэва.
Кляштар
правіцьКляштарны корпус — П-падобны ў плане 2-павярховы будынак, які далучаўся да касцёла з поўдня і ўтвараў замкнёны ўнутраны двор. План галерэйны. На першым паверсе месціліс спавядальня, прыёмны пакой, келля настаяцельніцы, трапезная, на другім паверсе — 13 манаскіх келляў.
Галерэя
правіцьГістарычная графіка
правіць-
Драўляны кляштар бернардзінак у Замухавеччы, XVII ст.
-
Абмеры, 1836
-
Абмеры, 1836
-
План, 1836
Гістарычныя здымкі
правіць-
1915
-
1915
-
1920-я
-
1936
Зноскі
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Якімовіч Ю. Брэскі касцёл і кляштар бернардзінак // к // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5. С. 91.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Грынявецкі В. Берасцейскі кляштар бернардзінак // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 320. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак (Брэст) на сайце Radzima.org