Касцёл Святой Варвары (Віцебск)
Касцёл Святой Варвары — дзеючы рымска-каталіцкі касцёл у Віцебску, помнік архітэктуры XIX стагоддзя. Размешчаны ў Чыгуначным раёне па адрасе вуліца Ленінградская № 27.
Касцёл | |
Касцёл Святой Барбары | |
---|---|
| |
55°12′04″ пн. ш. 30°10′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Віцебск |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока і неараманскі стыль |
Архітэктар | Віктар Іосіфавіч Піятроўскі |
Будаўніцтва | 1783—1785 гады |
Асноўныя даты | |
1785 — пабудаваны |
|
Матэрыял | цэгла |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьКасцёл пабудаваны з цэглы ў 1783—1785 гадах, грунтоўна перабудаваны ў 1884—1885 гадах. Часткова зруйнаваны ў Вялікую Айчынную вайну. Адрэстаўраваны ў 1990—1993 гадах. Помнік архітэктуры барока і неараманскага стылю.
Архітэктура
правіцьТрохнефавая, двухвежавая базіліка з чырвонай цэглы. Галоўны фасад вылучаюць дзве двух’ярусныя вежы, першы ярус чатырохгранны, другі — шасцігранны. Паміж вежамі размешчаны трохвугольны франтон на шырыню цэнтральнага нефа. У аздобе храма шырока выкарыстана дэкаратыўная цэгла: карнізныя паяскі, геаметрычны малюнак у завяршэнні ярусаў вежы і інш. Інтэр’ер трохнефавы, нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі.
Тэрыторыя касцёла абмежавана: з паўднёва-заходняга боку — па агароджы тэрыторыі касцёла, з паўночна-заходняга боку — па агароджы тэрыторыі касцёла, з паўночна-ўсходняга боку — па агароджы тэрыторыі касцёла да паўночназаходняй сцяны двухпавярховага будынка. Ад вугла будынка — па паўднёва-заходняй сцяне будынка, з паўднёва-ўсходняга боку ад двухпавярховага будынка да капліцы, у створы з паўднёва-ўсходняй сцяной капліцы і далей па агароджы тэрыторыі касцёла.
Капліца
правіцьЗа агароджай касцёла. Пабудавана ў пачатку XXI ст. з цэглы з выкарыстаннем форм барока. Кампактная прамавугольная ў плане пабудова пад двухсхільным дахам, тарцы якога закрыты фігурнымі ўвагнута-пукатымі франтонамі. 3 тыльнага боку выступае партатыўная трохгранная апсідка пад паўшатровым чарапічным пакрыццём. Плоскасныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з вітражным ашкленнем[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Витебск. Энциклопедический справочник Мн., 1988.
- Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. — Санкт-Петербург: 1865
- Свод памятников истории и культуры Белоруссии. — Мн.: БелСЭ им. Петруся Бровки, 1985. — 8000 экз. (на белор. языке)
- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2000. — 216 с. — ISBN 985-11-0187-7
Спасылкі
правіцьКасцёл Святой Варвары (Віцебск) на Вікісховішчы |