Касцёл зняцця з крыжа Збавіцеля (Грозава)

Грозаўскі касцёл зняцця з крыжа Збавіцеля — былы каталіцкі касцёл у аграгарадку Грозава Капыльскага раёна.

Касцёл
Касцёл у Гонар Зняцця Збаўцы з Крыжа
Былы касцёл у 1917 годзе
Былы касцёл у 1917 годзе
53°10′10,85″ пн. ш. 27°19′54,80″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Грозава, Капыльскі раён
Канфесія Каталіцтва
Архітэктурны стыль Класіцызм з элементамі барока
Будаўніцтва 18011805 гады
Дата скасавання 1968
Статус Зачынены
Стан Перабудаваны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Сучасны стан будынка былога касцёла

Касцёл пабудаваны ў 1802 годзе з цэглы на месцы драўлянага касцёла на сродкі прадвадзіцеля дваранства Слуцкага павета М. Барновіча. У 1866 закрыты «за возмутительное пение польских гимнов» і «согласно Высочайшему указу от 1 февраля 1800 г. о том, что римско-католическмй приход может существовать лишь там, где не менее 100 дворов прихожан». У 1877 годзе перабудаваны пад царкву. Дзвярныя і аконныя праёмы былі закладзены, прабіты новыя. Сакрысцію разабралі, зрабіўшы рызніцу пры дапамозе перагародкі, якая падзяліла апсіду на дзве часткі. Над цэнтральнай часткай паставілі пяцікупалле, над уваходам — высокую гранёную званіцу з шатром і галоўкай. Новую царкву асвяцілі ў імя святога Мікалая і перанеслі з былой Мікалаеўскай царквы ўнікальны цудадзейны абраз свяціцеля Мікалая (быў чаканены з суцэльнага сярэбранага ліста), падараваны раней існаваўшаму праваслаўнаму манастыру расійскім фельдмаршалам Б. П. Шарамецьевым у 1711 годзе. У 1962 царква зачынена. У 1968 годзе перабудавана пад клуб і праўленне калгаса. Па стане на 2017 год у будынку дзейнічае клуб.[1]

У старажытнасці тут стаяў праваслаўны мужчынскі Мікалаеўскі манастыр, апякунамі якога былі слуцкія князі Алелькавічы, якія заснавалі яго ў пачатку XVI ст. і надзялілі зямлёй і ўгоддзямі. У 1600 г. мясцовы праваслаўны памешчык М. Валадковіч, жадаючы абмежаваць уплыў каталіцызму, заснаваў у 100 сажнях ад ужо існуючага манастыра яшчэ адзін мужчынскі прыстанак у імя Іаана Багаслова.

 
Крыж абаронцам БНР

Перад касцёлам стаіць крыж у памяць аб Другім грозаўскім палку БНР, які ўдзельнічаў у Слуцкім паўстанні ў лістападзе-снежні 1920 г.

Архітэктура

правіць

Касцёл (да перабудовы) уяўляў сабой твор архітэктуры класіцызму з рудыментамі барока. Трохнефавы бязвежавы з прамавугольнай апсідай аб’ём пад двухсхільным гонтавым дахам. Галоўны фасад завяршае вялікі трохвугольны франтон. Плоскасныя фасады крапаваны вуглавымі пілястрамі.

Прастора інтэр’ера была размежавана шасцю магутнымі чатырохграннымі пілонамі на тры нефы, кожны з якіх заканчваўся алтаром. Малітоўная зала перакрывалася драўлянай столлю. На хорах знаходзіўся арган «о семи голосах». Справа ад апсіды — сакрысція, пад храмам крыпта.

Зноскі

  1. Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Спасылкі

правіць