Кліменцій Ісаакавіч Гурвіч

(Пасля перасылкі з Клімент Гурвіч)

Кліменцій Ісаакавіч Гурвіч (28 снежня 1903, г. Мінск — ?) — беларускі бібліятэкар, ваенны ўрач. Загадчык бібліятэкі Інстытута беларускай культуры, пасля Беларускай акадэміі навук.

Кліменцій Ісаакавіч Гурвіч
Кліменцій Ісаакавіч Гурвіч з жонкай. Другая палова 1920-х гадоў
Кліменцій Ісаакавіч Гурвіч з жонкай. Другая палова 1920-х гадоў
Дата нараджэння 28 снежня 1903(1903-12-28)
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1945
Грамадзянства
Род дзейнасці бібліятэкар, ваенны ўрач
Месца працы
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 28 снежня 1903 года ў Мінску. Яўрэй. Меў вышэйшую адукацыю[1].

На пасаду загадчыка бібліятэкі Інстытута беларускай культуры прызначаны ў красавіку 1926 г. У сваёй першай справаздачы ён іранічна адзначыў : «З 1 красавіка штат быў скарочаны і ў бібліятэцы пакінуты толькі адзін працаўнік, які адначасова з’яўляўся і загадчыкам». Нейкі час ён аднаасобна выконваў усе абавязкі па ўстанове: вёў улік паступленняў, займаўся тэхнічнай, бібліяграфічнай і навуковай апрацоўкай выданняў, аддаваў іх у пераплёт (гэта ўваходзіла ў задачы бібліятэк), ажыццяўляў расстаноўку і выдачу літаратуры. Ён таксама загадваў кнігаабменам, справаводствам і бухгалтэрыяй[1].

Гурвічу з памочніцай-аспіранткай, якая стала працаваць з кастрычніка 1926 г., за адзін акадэмічны год удалося ўвесці ў інвентар і каталагізаваць значна больш кніг, чым гэта зрабіў за папярэдні год ранейшы штат бібліятэкі, які складаўся з трох чалавек[1].

Крыніцы фіксуюць актыўнае паступленне літаратуры ў бібліятэку (праз куплю, абмен, атрыманне абавязковага асобніка ад кніжнай палаты і г.д.). Гэта паступленне Гурвіч у адным са сваіх справаздач назваў «бязупынным». За тры акадэмічныя гады, на працягу якіх ён займаў сваю пасаду, колькасць выданняў бібліятэкі ўзрасла амаль у пяць разоў[1].

К. І. Гурвіч падняў пытанне аб перадачы бібліятэцы функцый па арганізацыі кнігаабмену паміж навуковымі ўстановамі. Пачалася актыўная праца па набыцці замежных выданняў. Пры гэтым Гурвіч настойваў на неабходнасці камплектаваць бібліятэку галоўным чынам за кошт сучасных навуковых часопісаў. У 1926—1927 акадэмічным годзе бібліятэка адправіла выданні ў 16 краін: Польшчу, Германію, Літву, Латвію, Францыю, Англію, Італію, ЗША, Японію, Югаславію, Мексіку, Аўстрыю, Чэхаславакію, Швецыю, Бельгію, Галандыю; атрымала літаратуру з Польшчы, Латвіі, Германіі, Мексікі, Італіі, Японіі, Маньчжурыі, Фінляндыі, розных устаноў СССР. Бібліятэка мела 7 партнёраў па кнігаабмене ў БССР, 24 — у СССР і 35 — за мяжой. З гэты год яна выслала ўсім названым партнёрам 5932 выданняў. У 1927—1928 акадэмічным годзе бібліятэка ўсталявала кнігаабмен з 120 навуковымі ўстановамі ў СССР і за мяжой, ад якіх атрымала ў рамках абмену 873 кнігі[1].

Галоўным сваім дасягненнем К. І. Гурвіч лічыў стварэнне структуры, якая магла б забяспечыць паўнавартасны адбор найбольш актуальнай літаратуры для супрацоўнікаў Інбелкульта[1].

Ва ўсіх сваіх справаздачах Гурвіч настойліва зважаў на дэфіцыт кадраў[1].

К. І. Гурвіч быў вызвалены ад займанай пасады па ўласным жаданні 10 лістапада 1929 года. Прычыны яго звальнення невядомыя. Магчыма, яны былі абумоўлены рознагалоссямі паміж ім і кіраўніцтвам БелАН. Камісія па праверцы стану бібліятэкі, якая працавала 3 чэрвеня 1929 г., знайшла яе стан не зусім здавальняючым. Яна высветліла, у прыватнасці, што памяшканне бібліятэкі з’яўляецца цесным, непрыстасаваным і не выкарыстоўваецца цалкам. Верагодна, камісія ўсклала адказнасць за такое становішча спраў на кіраўніка бібліятэкі, які штогод папярэдваў пра недастатковасць плошчаў для бібліятэкі[1].

Невядома ў які час, але Гурвіч атрымаў медыцынскую адукацыю. З 1934 года ва Узброеных сілах. Маёр медслужбы. З чэрвеня 1941 г. — дывізіённы ўрач 364-й стралковай дывізіі Паўночна-Заходняга фронту. Затым да жніўня 1943 года займаў гэту пасаду на Волхаўскім фронце. У далейшым служыў ва УСУ таго ж фронту. У лістападзе 1943 г. стаў корпусным урачом 112-га стралковага корпуса і да канца вайны служыў у складзе Ленінградскага, 3-га і 2-га Прыбалтыйскіх (да красавіка 1945) і зноў Ленінградскага франтоў. Арганізоўваў медыцынскае забеспячэнне злучэння ў прыгранічных бітвах, у Ленінградскай бітве, у Ржэўскай, Маанзундскай і іншых аперацыях і відах баявых дзеянняў войскаў[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам і некалькімі медалямі, у тым ліку ордэнам Чырвонага Сцяга (1945)[1].

Зноскі