Клісфен (грэч.: Κλεισθένης) — афінянін, сын Мегакла і Агарысты, унук сікіёнскага тырана таго ж імя (Клісфен Старэйшы), з шляхетнага роду Алкмеанідаў.

Клісфен
стар.-грэч.: Κλεισθένης
Cleisthenes.jpg
архонт-эпанім[d]
524 да н.э. — 523 да н.э.
Нараджэнне 565 да н.э.[1] ці каля 570 да н.э.[2][3]
Смерць невядома
Род Alcmaeonidae[d]
Бацька Megacles[d][4][5]
Маці Agariste of Sicyon[d][5]
Дзейнасць палітык
Commons-logo.svg Клісфен на Вікісховішчы

Барацьба супраць тыранііПравіць

Першае згадванне аб Клісфене (зрэшты, гэта нельга лічыць цалкам даказаным) змяшчаецца ў фрагменце афінскага надпісу са спісам архонтаў, з якога вынікае, што Клісфен быў архонтам 525 г. да н. э. Гэта супярэчыць антычнай традыцыі, паводле якой Алкмеаніды былі выгнаныя тыранам Пісістратам і з тых часоў пастаянна змагаліся з тыраніяй і прымушае навукоўцаў меркаваць, што Клісфен, у ліку іншых Алкмеанідаў, быў вернуты ў Афіны Пісістратам ці хутчэй яго сынамі Гіпіем і Гіпархам і зноў выгнаны пасля забойства Гіпарха Гармодзіем і Арыстагітонам ў 514 г. да н. э. З гэтага моманту Алкмеаніды, на чале якіх стаяў Клісфен, сапраўды развіваюць актыўную барацьбу супраць тыраніі: ўмацоўваюць мястэчка Ліпсідрый, а пасля панесенага там ваеннага паражэння — падкупляюць Дэльфійскі аракул, які дае загад спартанцам вызваліць Афіны. Загад быў выкананы ў 510 г. да н. э. пры актыўнай дапамозе афінскіх праціўнікаў тыраніі; аб канкрэтнай ролі Клісфена ў падзеях крыніцы нічога не гавораць, але яна павінна была быць немалой.

Зноскі

  1. autori vari Enciclopedia TreccaniIstituto dell'Enciclopedia Italiana, 1929. Праверана 15 снежня 2017.
  2. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  3. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress.
  4. https://www.enciclopedia.cat/EC-GEC-0018261.xml
  5. 5,0 5,1 Любкер Ф. Clisthenes // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 304–305.

ЛітаратураПравіць