Корня
Ко́рня — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Густатка, за 18 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Кіслаўшчына.
Корня | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 140,8[1] м |
Даўжыня | 1 км |
Шырыня | 0,38 км |
Плошча | 0,28 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,42 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3,5 км² |
Выцякаюць | Корынка |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,28 км². Даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 2,42 км. Плошча вадазбору 3,5 км². Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, спадзістыя, пераважна пад хмызняком, на поўначы разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. У возера ўпадаюць 3 ручаі, у т.л. на ўсходзе з возера Лабуцеўскае. На захадзе выцякае рака Корынка.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, лінь, карась, джгір і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-19 Архівавана 1 мая 2013.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 57. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9, 17. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)