Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Беліца)

Царква ў гонар Уздвіжання Крыжа Гасподняга — праваслаўны храм у в. Беліца (Лідскі раён). Размешчаны на могілках. Помнік народнага дойлідства.

Праваслаўны храм
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
53°39′03″ пн. ш. 25°18′41″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Беліца
Канфесія Праваслаўе
Епархія Лідская
Благачынне Лідскае
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1928 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000342шыфр 413Г000342
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў другой палове 19 ст. (адзначана ў 1895) з дрэва на месцы храма сярэдзіны 16 ст. Адкрыта ў 19881990 гг.

Архітэктура правіць

Царква ўяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём накрыты двухсхільным дахам, які над трохграннай апсідай пераходзіць у вальмавы. Над франтонам галоўнага фасада ўзвышаецца васьмерыковая шатровая вежа-званіца з макаўкай у завяршэнні. Цыбулепадобны купал на гранёным барабане ўзведзены над апсідай. На фоне фігурнай гарызантальна-вертыкальнай шалёўкі фасадаў вылучаюцца прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах. Уваход арганізаваны праз невялікі прытвор пад двухсхільным дахам.

Зала царквы перакрыта ашаляванай плоскай столлю на падугах, над уваходам — хоры на чатырох слупах, на якія вядзе бакавая лесвіца.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць