Крысціян Дзакарда

Крысціян Дзакарда (італ.: Cristian Zaccardo; нар. 21 снежня 1981) — былы італьянскі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 2006 у складзе нацыянальнай зборнай Італіі.

Футбол
Крысціян Дзакарда
Нарадзіўся 21 снежня 1981(1981-12-21)[1][2][…] (42 гады)
Грамадзянства  Італія
Рост 184 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1991—2000 Італія Балоння
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2004 Італія Балоння 79 (2)
2000—2001   Італія Спецыя 28 (0)
2004—2008 Італія Палерма 142 (8)
2008—2009 Германія Вольфсбург 15 (1)
2009—2013 Італія Парма 118 (10)
2013—2015 Італія Мілан 14 (1)
2015—2017 Італія Карпі 27 (1)
2016—2017   Італія Вічэнца 23 (0)
2017—2018 Мальта Хамрун Спартанс 15 (3)
2019 Сан-Марына Трэ Фіёры 3 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998 Італія Італія (да 16) 8 (1)
1999—2000 Італія Італія (да 18) 6 (0)
2000—2001 Італія Італія (да 20) 9 (0)
2002—2004 Італія Італія (да 21) 21 (2)
2004—2007 Італія Італія 17 (1)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Германія 2006
Дзяржаўныя ўзнагароды
Афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 кастрычніка 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 верасня 2015

Кар’ера правіць

Клубная правіць

Крысціян быў адным з найлепшых выхаванцаў «Балонні», дэбютаваў за асноўны склад у 2001 годзе пад кіраўніцтвам Франчэска Гвідаліна, адразу замацаваўся ў аснове і атрымаў выклік у моладзевую зборную Італіі. У 2004 годзе перайшоў у «Палерма», галоўным трэнерам якога быў Гвідалін. Сезон 2008/09 правёў у «Вольфсбургу» і зноў злучыўся з Франчэска ў «Парме» ў 2009 годзе.

24 студзеня 2013 года падпісаў кантракт з «Міланам». Пераход быў часткай абмену ігракамі паміж клубамі, з «Мілана» ў «Парму» накіраваўся Джамель Месбах. У складзе «Мілана» Крысціян гуляў рэдка, за два з паловай сезоны толькі 17 разоў з’явіўся на полі ва ўсіх турнірах.

31 жніўня 2015 года перайшоў у склад дэбютанта Серыі A — футбольнага клуба «Карпі», падпісаўшы двухгадовы кантракт[3]. Улетку 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Вічэнцы». Па заканчэнні сезона пакінуў «Вічэнцу».

У кастрычніку 2017 года стаў іграком мальтыйскага клуба «Хамрун Спартанс»[4]. Пакінуў каманду з Мальты па заканчэнні сезона 2017/18.

У студзені 2019 года далучыўся да клуба «Трэ Фіёры» з чэмпіянату Сан-Марына. 9 ліпеня 2019 года, роўна праз 13 гадоў пасля перамогі на чэмпіянаце свету, абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная правіць

С 2004 по 2007 годы выступаў за нацыянальную зборную Італіі, правёў у яе складзе 17 матчаў, забіў адзін гол. Прымаў удзел у чэмпіянаце свету 2006, дзе тройчы выйшаў на поле і вызначыўся аўтаголам у матчы супраць ЗША.

Дасягненні правіць

Клубныя правіць

«Вольфсбург»:

«Трэ Фіёры»:

  • Уладальнік Кубка Сан-Марына: 2019

Міжнародныя правіць

Італія:

Зноскі

Літаратура правіць

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.

Спасылкі правіць