Крыштаф Міхал Друцкі-Сакалінскі
Крыштаф Міхал Друцкі-Сакалінскі (каля 1580 — 1639) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Крыштаф Міхал Друцкі-Сакалінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Герб «Друцк» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Корсак | ||||||
Пераемнік | Ян Анзельм Вільчак | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сымон Самуэль Сангушка | ||||||
Пераемнік | Канстанцін Палубінскі | ||||||
Нараджэнне | 1580 | ||||||
Смерць | 1639 | ||||||
Род | Друцкія-Сакалінскія | ||||||
Бацька | Міхал Друцкі-Сакалінскі | ||||||
Маці | з роду Корсакаў | ||||||
Жонка |
1) Ганна Камаеўская 2) Марына Война |
||||||
Дзеці | Казімір Леан, Габрыэль, Крыштаф Януш, Крысціна, Марыяна, Канстанцыя | ||||||
Адукацыя |
Сын полацкага ваяводы Міхала Друцкага-Сакалінскага.
Сакратар ВКЛ з 1607, пасля бацькі староста азярышчанскі, кашталян мсціслаўскі ў 1623—1625, полацкі з 1625.
У 1639 перадаў Азярышчанскае староства зяцю Крыштафу Статкевічу, захаваў у якасці лена сёлы Казьяны, Роўнае, Тарапчаны і іншыя, якія потым перайшлі да яго сына Казіміра Леана.
КрыніцыПравіць
- Пазднякоў В. Друцкія-Саколінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 603. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.