Купалка едкая[3] (Erigeron acris)[4] — від кветкавых раслін з роду купалка (Erigeron), сямейства астравыя (Asteroideae).

Купалка едкая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Erigeron acris L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35811
NCBI  91246
EOL  469146
GRIN  t:15506
IPNI  203481-1
TPL  gcc-41799

Назвы правіць

Народныя назвы: доля[5], дольнік, загадкі[6][7], даля[8], загадка, купала, сіналой[9][10], пушкі[11], купалка[12].

Адна з назваў расліны — шчасце. Дзяўчаты падчас жніва затыкаюць яго за пояс, каб прыносіла ім спор і хуткасць у працы. У засцянковай шляхты таксама называецца шчасце, але ўжываецца інакш. Калі расцвіце ўплеценае ў дзявочыя валасы, то каханне будзе ўзаемнае[13].

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Распаўсюджанне правіць

Расце на лугах, палях, пры дарогах, на ўскрайку лясоў. Цвіце з мая па жнівень. Валодае антысептычнымі, супрацьзапаленчымі якасцямі. Выкарыстоўваецца наземная частка расліны ў выглядзе настою для паласкання горла пры ангіне[14]. Збіраюць падчас цвіцення.

У культуры правіць

Сабраныя на Яна галінкі купалкі з нераскрытымі кветкамі прыносілі ў хату, утыркалі за абразы, у шчыліны між бярвёнамі ці за бэлькі. Калі кветкі распускаліся, гэта значыла, што дзяўчына выйдзе замуж альбо задуманае ёю збудзецца[15].

 
Купалка едкая

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 50. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Erigeron acer L.
  4. Купалка. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.
  7. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  8. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  9. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  10. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  11. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  12. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929.
  13. Эліза Ажэшка «Кветкі і людзі»
  14. Мелколепестник едкий // сайт «Лекаственные растения»
  15. Беларускі народны каляндар

Літаратура правіць

Спасылкі правіць