Расліна дасягае ў вышыню 15-40 см, мае галінастае вуглаватае ўзыходзячае сцябло.
Лісце перыстае з лінейнымі апушанымі лісточкамі.
Прыкветкі беларасніцавыя з кветкамі светла-пурпуровага або ліловага, радзей белага колеру, сабраныя ў кароткія 3-7-кветкавыя пэндзлі.
Плады лінейна-даўгаватыя бабы, звычайна белаапушаныя. Квітнее ў чэрвені-ліпені, пладаносіць з ліпеня[4].
Арэал і асяроддзе пасялення
правіць
Расце на пясках у светлых борах, а таксама па берагах рэк, на чыгуначных насыпах, па абочынах дарог у Еўропе. Сустракаецца ў Швецыі, Чэхіі, Славакіі, Германіі, Польшчы, Беларусі, Эстоніі, Латвіі, Літве, на Украіне і ў еўрапейскай часткі Расіі [5]. Распаўсюджаны пераважна ў Нечарназёмнай паласе Сярэдняй Расіі[4].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 21. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Куравай пясчаны на сайце экалагічнага цэнтра Экасістэма (Праверана 28 ліпеня 2010)
- ↑ Па дадзеных сайта GRIN (гл. спасылку ў картцы таксона).