Ката Кюдза (18 мая 1922, правінцыя Кёнсан  (укр.), Паўднёвая Карэя — 11 верасня 2016, Тэрмез) — японскі археолаг, антраполаг, гісторык, этнограф і перакладчык. Ганаровы прафесар Нацыянальнага музея этналогіі  (англ.) ў Осацы і ўніверсітэта Сока  (англ.) (Осака), кавалер ордэна «Дустлік», ганаровы грамадзянін горада Тэрмез.

Ката Кюдза
яп.: 加藤九祚
Дата нараджэння 18 мая 1922(1922-05-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 верасня 2016(2016-09-11) (94 гады) ці 12 верасня 2016(2016-09-12)[1] (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, антраполаг, этнограф, перакладчык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя Японіі, этнограф, антраполаг[d], археолаг[d] і перакладчык
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Order of Friendship

Спецыялізаваўся на вывучэнні азіяцкай культурнай гісторыі, у тым ліку спадчыны, гісторыі, помнікаў архітэктуры Узбекістана  (англ.)[2].

Біяграфія правіць

Нарадзіўся на тэрыторыі Карэі, якая знаходзілася пад кіраваннем Японіі, цяпер правінцыя Кёнсан  (укр.), Паўднёвая Карэя.

Будучы студэнтам ўніверсітэта быў прызваны ў войска ўлетку 1945 года і служыў у сапёрных войсках. Трапіў у палон  (руск.) 21 жніўня непадалёк ад Мудандзяна. У палоне пачаў вывучаць рускую мову. Па вяртанні на радзіму паступіў на трэці курс універсітэта.

Упершыню пасля палону наведаў СССР ў 1972 годзе на чале першай японскай археалагічнай экспедыцыі Універсітэта Сока для даследаванняў перыяду Кушанскай імперыі, у прыватнасці, тэрыторыі Дальверзін-тэпе  (руск.)[2]. Выяўляў вялікую цікавасць да старажытнай гісторыі Узбекістана. Многія гады навуковец цесна супрацоўнічаў з Акадэміяй навук Узбекістана  (руск.), удзельнічаў у археалагічных раскопках у Сурхандар'інскай вобласці  (руск.) (Дальверзін-тэпе  (руск.), Кара-тэпе  (руск.), Халчаян  (руск.), Фаязтэпа  (руск.)).

Ката Кюдза добра ведаў узбекскую мову[2]. Ён з’яўляўся папулярызатарам гісторыі Узбекістана ў Японіі, шмат зрабіў для папулярызацыі узбекскіх традыцый і культуры, арганізаваў пастаянна дзеючыя выстаўкі, экспазіцыі ўзбекскай культуры і мастацтва ў многіх гарадах Японіі. Ва Узбекістане ён стаў ці ледзь не самым вядомым замежнікам, не толькі паважаным, але і любімым і ўшанаваным[2].

У 2016 годзе Ката Кюдза праводзіў ва Узбекістане даследаванні і дакументаванне старажытнага пячорнага комплексу «Кара-тэпе  (руск.)» на ўзбярэжжы Амудар’і, які з’яўляецца помнікам будыйскай эпохі. Падчас знаходжання ў краіне захварэў і памёр у горадзе Тэрмезе Сурхандар'інскай вобласці  (руск.) Узбекістана ад прастуды, якая перайшла ў запаленне лёгкіх[2].

Узнагароды правіць

Кавалер узбекскага ордэна «Дустлік»[2].

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 22 кастрычніка 2019.
  2. а б в г д е В Узбекистане скончался известный японский археолог (руск.)

Спасылкі правіць