Кізільнік[3][4] (Cotoneáster) — род некалючых хмызнякоў, радзей невялікіх дрэў сямейства ружавыя (Rosaceae).

Кізільнік

Кізільнік Дамера (Cotoneaster dammeri)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cotoneaster Medik.

Даччыныя таксоны

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25151
NCBI  36607
EOL  29938
GRIN  g:2994
IPNI  103261

Назва правіць

Назва паходзіць ад грэчаскага 'cotonea' — айва, 'aster' — мае выгляд, па падабенстве лісця айвы і аднаго з відаў кізільніка.

Батанічнае апісанне правіць

 
Кізільнік суцэльнакрайні (Cotoneaster integerrima). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Кізільнікі — гэта лістападныя або вечназялёныя хмызнякі, якія растуць павольна. Лісцінкі маленькія, простыя, чаргавальныя, яйкападобныя, улетку цёмна-зялёныя, увосень — чырванеюць (часцей за ўсё бліскучыя). Кветкі белыя або ружовыя, дробныя, у шчытках, гронках або адзінкавыя.

Арэал правіць

Род налічвае больш за 100 відаў, разнавіднасцяў і формаў, якія растуць у Еўразіі, Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі 40 інтрадукаваных відаў.

Асаблівасці біялогіі правіць

Усе кізільнікі непатрабавальныя да якасці і вільготнасці глебы. Растуць марудна. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна (атожылкамі, чаранкамі). Добра прыжываюцца пасля перасадкі і пераносяць абрэзку.

Віды правіць

Паводле базы даных The Plant List (на жнівень 2016) род уключае 278 відаў[5], некаторыя з іх:

Значэнне і выкарыстанне правіць

Плады кізільніка — маленькія, чырвоныя або чорныя яблыкі з 2 — 5 костачкамі (плады некаторых відаў ядомыя).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Кізільнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 256.
  5. Cotoneaster (англ.). The Plant List. Version 1.1. (17 сакавіка 2013). Праверана 4 жніўня 2016.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць