Кізільнік чарнаплодны

від раслін

Кізі́льнік чарнаплодны[3] (Cotoneaster melanocarpus) — від кветкавых раслін роду Кізільнік (Cotoneaster) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Кізільнік чарнаплодны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cotoneaster melanocarpus Fisch. ex A.Blytt, 1844

Сінонімы
Падвіды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  511485
NCBI  690322
EOL  630463
IPNI  60460300-2
TPL  rjp-15102
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR) 

Батанічнае апісанне

правіць
 
Кветкі

Раскідзісты лістападны куст вышынёй да 2[3] м. Маладыя парасткі лямцава апушаныя. Старыя галінкі голыя, бліскучыя, чырвона-бурага колеру. Лісце чаргаванае, на чаранках, простае, суцэльнае, яйцападобнай формы, з завостранай верхавінкай і гладкім краем. Зверху лісце цёмна-зялёнае, знізу — бела-лямцавае. Кветкі з пяццю пялёсткамі, ружовыя, па 5—15[3] у рыхлых гронках. Плод — яблык чорнага колеру з шызаватым налётам і 2—4[3] костачкамі.

Распаўсюджанне і экалогія

правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Усходняй Еўропы, Скандынавіі, у Сібіры, Паўночна-Усходнім Кітаі, Манголіі, на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[4]. Мезафіт і мезатроф[4].

Расце ў стэпах, на горных лугах, узлесках і палянах, камяністых россыпах, у парках і садах. Цвіце ў маі[3]чэрвеніліпені[5]). Апыляецца насякомымі. Плады паспяваюць у вераснікастрычніку[3]жніўні—верасні[5]).

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны, у Прыднястроўі і Эстоніі.

Гаспадарчае значэнне

правіць

Лекавая (мачагонны, жаўцягонны і вяжучы сродак)[3] і дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д е ё Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б Кизильник черноплодный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. а б Чырвоная кніга Беларусі Архівавана 8 лютага 2020. (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць