Кізільнік аднакветны

від раслін

Кізі́льнік аднакветны[3] (Cotoneaster uniflorus) — від кветкавых раслін роду Кізільнік (Cotoneaster) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Кізільнік аднакветны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cotoneaster uniflorus Bunge

Сінонімы
Cotoneaster integerrimus var. uniflorus (Bunge) C.K.Schneid.

Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  836604
EOL  634313
GRIN  t:11818
IPNI  722721-1
TPL  rjp-6750

Батанічнае апісанне

правіць

Раскідзісты лістападны куст вышынёй да 0,5[3] м. Маладыя парасткі апушаныя. Лісце простае, суцэльнае, на чаранках, цёмна-зялёнае зверху, больш светлае, жаўтаватае, валасістае ці голае знізу. Кветкі з пяццю[4] пялёсткамі, зеленавата-белыя або ружаватыя, паніклыя, па 1—2 на голых кветаносах у пазухах лісця. Плод — сакаўны яблык аранжава-чырвонага колеру, з 3—4 костачкамі.

Распаўсюджанне і экалогія

правіць

Расліна распаўсюджана на паўночным усходзе Еўропы, на Урале, Алтаі, захадзе Кітая, паўночным захадзе Манголіі, у Сярэдняй Азіі. Расце на стэпавых камяністых схілах гор, камяністых россыпах і скалах. Цвіце ў чэрвені[3]. Плады паспяваюць у жніўніверасні[3].

Ахоўваецца ў Расіі на тэрыторыі на тэрыторыі Ненецкай аўтаномнай акругі і Рэспублікі Комі[4][5].

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б Кизильник одноцветковый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. Cotoneaster uniflorus Bunge // ИАС «ООПТ России» (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць