Ладзіслаў Кліма
Ладзіслаў Кліма (чэшск.: Ladislav Klíma; 22 жніўня 1878 — 19 красавіка 1928) — чэшскі празаік, драматург і паэт, а таксама арыгінальны філосаф.
Ладзіслаў Кліма | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 жніўня 1878[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 1928[1][2][…] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, філосаф |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Дамажліцах у сям'і канцылярскага служачага. З маладосці цікавіўся філасофіяй, наведваў гімназію да 1895 года, калі яго выключылі за непрыязнае выказванне ў адрас манархіі. Пасля гэтага перайшоў у заграбскую гімназію, але, не скончыўшы яе, вярнуўся ў Прагу, дзе жыў на самоце і пачаў друкавацца ў часопісах. Не маючы скончанай адукацыі, жыў з спадчыны, якую атрымаў ад сваякоў, а таксама дзякуючы фінансавай дапамозе сяброў, сярод якіх быў вядомы паэт Отакар Бржэзіна.
Філасофія Л. Кліма заснавана на тэорыях саліпсізму і валюнтарызму. Знаходзіўся пад уплывам філасофскіх поглядаў Джорджа Берклі, Артура Шапенгаўэра і Фрыдрыха Ніцшэ.
Кліма пісаў філасофскія артыкулы і творы мастацкай літаратуры, але вялікая частка яго твораў засталася ў рукапісах і была выдадзеная толькі пасля яго смерці. Паводле ўласных словаў, Кліма сам знішчыў 90 % сваіх твораў. Збор твораў быў выдадзены толькі ў 1990-х гадах.
Пад уплывам сваёй філасофіі Ладзіслаў Кліма адмаўляў здабыткі цывілізацыі, злоўжываў алкаголем. Памёр ад сухотаў.
БібліяграфіяПравіць
Беларускія перакладыПравіць
«Чалавечую трагікамедыю» на беларускую пераклаў Макс Шчур.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Ladislav Klima // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Ladislav KLÍMA // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
ЛітаратураПравіць
- The Fontana Dictionary of Modern Thinkers, London 1983
СпасылкіПравіць
- Чалавечая трагікамедыя (дзея 1), (дзея 2), (дзея 3) у перакладзе Макса Шчура.
- Што пасля смерці. Апавяданне