Лахазва
рака ў Беларусі
Лахазва́ — рака ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Шчара (басейн ракі Нёман).
Лахазва | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 29 км |
Басейн | 335 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёсак Дзекалы і Дзеткавічы |
• Каардынаты | 53°07′23″ пн. ш. 25°41′43″ у. д.HGЯO |
Вусце | Шчара |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на поўдзень ад вёскі Падгорная |
• Каардынаты | 52°57′50″ пн. ш. 25°33′17,50″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман |
Краіна | |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Раён | Баранавіцкі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 29 км. Плошча вадазбору 335 км². Пачынаецца каля вёсак Дзекалы і Дзеткавічы. Цячэ па лясістай мясцовасці, у вярхоўі праз возера Хаткі. Упадае ў Шчару за 2 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Падгорная.
Прытокі: Басіны[1], Мшанка, Рыжоўка (справа); Дзеравянка, Жарабілаўка (злева). Ніжэй упадзення Дзеравянкі ў Лахазву, у маляўнічай мясцовасці знаходзіцца вадасховішча Гаць.
Каля ракі знаходзілася былая вёска Лахазва.
Зноскі
- ↑ Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- 140. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Брестская область. Барановичский район: карта. Барановичи: план / Ред. Г. П. Ляхова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — 5 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.) (Праверана 19 жніўня 2023) Архівавана 12 верасня 2017.
- Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.) (Праверана 19 жніўня 2023)