Леанід Вячаслававіч Кураўлёў
Леанід Вячаслававіч Кураўлёў (руск.: Леони́д Вячесла́вович Куравлёв, 8 кастрычніка 1936, Масква, СССР — 30 студзеня 2022) — савецкі і расійскі акцёр. Народны артыст РСФСР (1977).
Леанід Вячаслававіч Кураўлёў | |
---|---|
руск.: Леонид Вячеславович Куравлёв | |
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 студзеня 2022[1] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, акцёр дубляжа, вядучы, тэлевядучы |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0475610 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 8 кастрычніка 1936 года ў Маскве.
У 1955 годзе паступіў на акцёрскае аддзяленне УДІКа, дзе вучыўся на курсе Барыса Уладзіміравіча Бібікава, які ён скончыў у 1960 годзе. Аднакурснікамі былі Святлана Дружыніна, Сафіко Чыяўрэлі.
У кіно дэбютаваў студэнтам, сыграў салдата-сапёра Марозава ў фільме Андрэя Таркоўскага і Аляксандра Гардона «Сёння звальнення не будзе …». Паралельна акцёр зняўся ў дыпломнай працы Васіля Шукшына «З Лебядзінага паведамляюць» і ў прыгодніцкім фільме Міхаіла Швейцэра «Мічман Панін» (абодва фільма — у 1960).
У 1960—1992 гадах — акцёр Тэатра-студыі кінаакцёра. Талент камедыйнага, вострахарактарнага акцёра выявіўся ў фільмах «Залатое цяля» (1968), «Іван Васілевіч мяняе прафесію» (1973), «Самазабойца» (1991). Сярод іншых фільмаў: «Жыве такі хлопец» (1964), «Ваш сын і брат» (1966), «Вій», «Старэйшая сястра» (абодва 1967), «Пачатак» (1970), «Семнаццаць імгненняў вясны» (1973), «Афоня» (1975), «Ты — мне, я — табе» (1977), «Мы, ніжэйпадпісаныя» (1980) і інш.
Удзельнічаў у тэлеперадачы «Белы папугай». У канцы 1990-х гадоў вёў на тэлеканале «РТР» праграму «Свет кніг з Леанідам Кураўлёвым», у якой распавядаў пра кніжныя навінкі.
Памёр 30 студзеня 2022 года[3].
Выбраная фільмаграфія
правіць- (1961) «Калі дрэвы былі вялікімі» — Лёня
- (1968) «Залатое цяля» — Шура Балаганаў
- (1973) «Іван Васілевіч мяняе прафесію» — Жорж Міласлаўскі
- (1973) «Сямнаццаць імгненняў вясны» — оберштурмбанфюрэр Айсман
- (1975) «Афоня» — Апанас Баршчоў
- (1979) «Месца сустрэчы змяніць нельга» — Капчоны
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Леанід Вячаслававіч Кураўлёў