Леанід Вікенцьевіч Валадзько

Леанід Вікенцьевіч Валадзько (2 студзеня 1928, в. Баравое, Дзяржынскі раён — 29 верасня 1978) — беларускі фізік-эксперыментатар. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1977; член-карэспандэнт з 1969), доктар фізіка-матэматычных навук (1966), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971)[1].

Леанід Вікенцьевіч Валадзько
Дата нараджэння 2 студзеня 1928(1928-01-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 верасня 1978(1978-09-29) (50 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера Фізіка
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР, прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік А. Н. Сеўчанка
Партыя
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Валадзько нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1953 годзе скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і паступіў у аспірантуру, па заканчэнні якой застаўся працаваць ва ўніверсітэце. У 1962—1963 гадах займаў пасаду дэкана факультэта, у 1963 годзе ўзначаліў кафедру спектральнага аналізу, адначасова з 1966 года быў прарэктарам БДУ па навуковай працы[1].

Валадзько быў членам КПСС з 1959 года.

Навуковая дзейнасць правіць

Работы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі[1]. Даследаваў злучэнні шасцівалентнага ўрану. Вывучаў працэсы ўтварэння прасторавых структур і ўзнікнення электраправоднасці фенольных палімераў. Распрацаваў метад статыстычнай рэгістрацыі кінэтыкі люмінесцэнцыі. Даследаваў будову вадкіх крышталяў  (руск.) метадам інфрачырвонага дыхраізму  (руск.)[1][2].

Публікацыі правіць

Аўтар больш за 120 навуковых прац, 14 вынаходніцтваў[2].

  • Л. В. Володько и др. Исследование деполяризации флуоресценции при затухании методом многоканального временного анализа. // Опт. и спектр. — 1974. — Т. 37. — № 4.
  • Л. В. Володько и др. Поляризованная люминесценция кристаллов ураниловых соединений при температуре жидкого гелия. // Изв. АН СССР. Серия физическая. — 1975. — Т. 39. — № 11.
  • Л. В. Володько, М. А. Ксенофонтов, И. Д. Феранчук. О взаимосвязи между электрическими и парамагнитными характеристиками полимеров с системой сопряжения. // Доклады АН БССР. — 1975. — Т. 19. — № 11.
  • Л. В. Володько, Е. Ф. Титков, А. П. Зажогин. К вопросу о природе флуоресцентного состояния в комплексных ураниловых соединениях. // Журн. прикл. спектр. — 1977. — Т. 27. — № 3.
  • Л. В. Володько, М. Р. Последович. Изучение ИК дихроизма колебательных полос жидких кристаллов в различных фазовых состояниях. // Журн. прикл. спектр. — 1977. — Т. 27. — № 4.
  • Л. В. Володько, А. И. Комяк, Д. С. Умрейко. Ураниловые соединения. — Минск: Изд-во БГУ, 1981.

Узнагароды і званні правіць

Зноскі

  1. а б в г Володько Леонид Викентьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 122. — 737 с.
  2. а б Акадэмік ВАЛАДЗЬКО Леанід Вікенцьевіч (руск.)

Літаратура правіць

  • Валадзько Леанід Вікенцьевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 148. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Храмов Ю. А. Физики: Биографический справочник. — М.: Наука, 1983. (руск.)
  • Журнал прикладной спектроскопии. 1977. Т.27. Вып.3. (руск.)
  • Леонид Викентьевич Володько // Вестник БГУ. Сер. 1. 2008. № 1. (руск.)

Спасылкі правіць