Леанід Сямёнавіч Сукаватых

вучоны

Леанід Сямёнавіч Сукава́тых[1] (руск.: Леонид Семёнович Суковатых; 8 снежня 1930 — 12 кастрычніка 1976) — вучоны ў галіне анкалогіі, радыялогіі і хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1972).

Леанід Сямёнавіч Сукаватых
руск.: Леонид Семёнович Суковатых
Дата нараджэння 8 снежня 1930(1930-12-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 1976(1976-10-12) (45 гадоў)
Грамадзянства
Жонка Таццяна Мікалаеўна Сукаватых
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера хірургія, анкалогія і рэнтгеналогія
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1972)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Калпна (Арлоўская вобласць Расіі). У 1955 годзе скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію імя С. М. Кірава ў Ленінградзе і працаваў у ёй да 1962 года старэйшым ардынатарам, малодшым выкладчыкам радыеанкалагічнага аддзялення клінікі факультэцкай хірургіі. З 1962 года ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (сучасны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Н. Н. Аляксандрава), кіраваў аддзяленнем радыеізатопных і хірургічных метадаў лячэння.

Жонка: Таццяна Мікалаеўна Сукаватых (нар. 1932) — вучоны ў галіне педыятрыі і алергалогіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Навуковая дзейнасць правіць

Займаўся пытаннямі радыеізатопных і хірургічных метадаў лячэння, інтэнсіўнай тэрапіі ў анкалогіі. Распрацаваў метад лячэння злаякасных пухлін страўніка і кішэчніка радыеактыўным калоідным растворам.

Сярод апублікаванага:

  • Александров Н. Н., Рыжков С. В., Суковатых Л. С. Ранения черепа и головного мозга при острой лучевой болезни / Под ред. действ. чл. АМН СССР заслуж. деятеля науки проф. В. Н. Шамова. — Ленинград: Медгиз. Ленингр. отд-ние, 1962. — 176 с. : ил. ; 23 см.
  • Радиохирургическое лечение злокачественных опухолей брюшной полости с использованием радиоактивного коллоидного золота (Au¹⁹⁸) : автореферат дис. на соискание ученой степени доктора медицинских наук (14.777) / Суковатых Леонид Семёнович; [Место защиты: Акад. мед. наук СССР]. — Москва, 1970. — 46 с.
  • Суковатых Л. С., Нисенбаум Л. И., Горельчик К. И. Радиоизотопная ренография. — Мн.: Беларусь, 1969. — 107 с. : ил. ; 17 см.
  • Фрадкин С. З., Чехов Е. И., Суковатых Л. С., Александров Н. Н. Операционный риск и интенсивная терапия в онкологической клинике. — Минск: Беларусь, 1976. — 160 с. : ил. ; 20 см.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць