Таццяна Мікалаеўна Сукаватых

Тацця́на Мікала́еўна Сукава́тых (у дзявоцтве: Каровіна, нар. 18 лютага 1932, Курск, РСФСР) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі і алергалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1976). Аўтар 200 навуковых прац.

Таццяна Мікалаеўна Сукаватых
Дата нараджэння 18 лютага 1932(1932-02-18) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера педыятрыя і алергалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1975)
Навуковае званне
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Скончыла Курскі медыцынскі інстытут у 1955 годзе. У 1963-98 гадах у Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (у 1974-96 гадах — загадчыца кафедры). Навуковыя працы па бранхіяльнай астме, алергалогіі.

Муж: Леанід Сямёнавіч Сукаватых (1930—1976) — вучоны ў галіне анкалогіі, радыялогіі і хірургіі.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць