Леапольд фон Калькройт

Леапольд Карл Вальтэр граф фон Калькройт (ням.: Leopold Karl Walter Graf von Kalckreuth, 15 мая 1855, Дзюсельдорф — 1 снежня 1928, Зеветаль каля Гамбурга) — нямецкі жывапісец і графік рэалістычнага напрамку, педагог.

Леапольд фон Калькройт
ням.: Leopold von Kalckreuth
Фатаграфія
Дата нараджэння 15 мая 1855(1855-05-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 снежня 1928(1928-12-01)[1][4][…] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Stanislaus von Kalckreuth[d][5]
Маці Anna Eleonore Cauer[d][5]
Жонка Berta von Kalckreuth[d]
Дзеці Christine von Kalckreuth[d]
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, графік, настаўнік
Месца працы
Жанр партрэт
Уплыў Alexandre Struys[d]
Уплыў на Willy Planck[d]
Член у
Узнагароды
Bavarian Maximilian Order for Science and Art Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Леапольд фон Калькройт быў сынам мастака Станіслауса фон Калькройта. Пасля заканчэння школы ў Кейльхау ў 1866 годзе вучыўся пад кіраўніцтвам бацькі ў Мастацкай школе Веймара. У 1878 годзе з’ехаў у Мюнхен, дзе пазнаёміўся з мастаком Францам фон Ленбахам. З 1885 года ў Веймары выкладаў жывапіс у Мастацкай школе вялікага герцага Саксонскага.

У 1895 годзе пераехаў у Карлсруэ, дзе выкладаў у Дзяржаўнай акадэміі выяўленчых мастацтваў. У 1899 годзе быў вымушаны пакінуць гэтую акадэмію з прычыны складаных прафесійных адносін, якія склаліся паміж яе членамі. З 1900 года жыў і працаваў у Штутгарце. Прыехаўшы па запрашэнні караля Вюртэмберга Вільгельма II, фон Калькройт, сумесна з шасцю іншымі мастакамі, у 1898 годзе стварыў Аб’яднанне мастакоў Штутгарта, найстарэйшы і захаваны да нашых дзён саюз мастакоў у Германіі.

З 1906 года жыў у Гамбургу. У 1908 годзе стаў адным з заснавальнікаў Аб’яднання мастакоў Сілезіі ў Брэслау. У 1926 годзе ўзнагароджаны ордэнам Pour le Mérite.

Творчасць правіць

Леапольд фон Калькройт аддаваў перавагу займацца партрэтным і жанравым жывапісам, пісаў таксама пейзажы. Ён адносіцца да той групы мастакоў, творчасць якіх вызначала напрамак развіцця нямецкага жывапісу ў другой палове XIX стагоддзя (Ханс Тома, Макс Ліберман, Вільгельм Лейбль і інш.).

Зноскі

  1. а б Leopold von Kalckreuth
  2. Karl Walter Leopold von Kalckreuth // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Leopold Karl Walter Kalckreuth // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.