Лучоса (Віцебскі раён)
Лучо́са[1] (трансліт.: Lučosa, руск.: Лучёса) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Шапечынскага сельсавета. На рацэ Лучоса, за 28 км на паўднёвы ўсход ад Віцебска, 21 км ад чыгуначнай станцыі Замасточча на лініі Віцебск — Орша, на аўтадарозе Віцебск — Орша.
Вёска
Лучоса
|
Гісторыя
правіцьУ канцы 19 стагоддзя ў Высачанскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Асінаўскім сельсавеце Высачанскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 8 ліпеня 1931 года Лёзненскага раёна, з 12 лютага 1935 года Багушэўскага раёна. У 1930 годзе сяляне ўступілі ў калгас. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У гады Другой сусветнай вайны з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія спалілі 13 двароў і загубілі 8 жыхароў, 2 забралі ў германскую няволю. 6 вяскоўцаў загінулі ў баях супраць гітлерацаў, 11 згінулі без звестак. Пасля вайны вёска дбудавалася. У 1944 годзе ў вёсцы адчыніўся дзіцячы садок. Да 4 сакавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Астапенскага сельсавета Сенненскага раёна[2]. У 1996 годзе ў складзе калгаса «Звязда» (цэнтр — вёска Шапечына). Зараз вёска ў складзе ААТ «Ліпаўцы» (цэнтр — вёска Шапечына).
Насельніцтва
правіць- 39 двароў, 175 жыхароў (1941)
- 36 гаспадарак, 60 жыхароў (1996)
- 14 гаспадарак, 19 жыхароў (2018)
Інфраструктура
правіцьУ вёсцы размешчана паляводчая брыгада, ферма буйной рагатай жывёлы.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх