Луіс Буньюэль
Луіс Буньюэль, таксама Луіс Бюнюэль[5] (ісп.: Luis Buñuel, 22 лютага 1900, Каланда, Теруэль, Арагон, Іспанія — 29 ліпеня 1983, Мехіка, Мексіка) — іспанскі кінарэжысёр, найбуйнейшы прадстаўнік сюррэалізму ў кінематаграфіі.
Луіс Буньюэль | |
---|---|
Luis Buñuel | |
Імя пры нараджэнні | Луіс Буньюэль Партолес (ісп.: Luis Buñuel Portolés) |
Дата нараджэння | 22 лютага 1900[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 ліпеня 1983[1][2][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Іспанія Іспанская рэспубліка, ЗША, Мексіка |
Бацька | Leonardo Buñuel González[d] |
Жонка | Jeanne Rucar[d] |
Дзеці | Хуан Луіс Бунюэль[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, мантажор, пісьменнік, кампазітар, паэт, кінапрадзюсар, фатограф, рэжысёр |
Кар’ера | 1928 — 1977 |
Кірунак | сюррэалізм |
Узнагароды | «Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафестывалю (1961) |
IMDb | 0000320 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьБуньюэль нарадзіўся 22 лютага 1900 года ў Арагонскім горадзе Каланда (правінцыя Тэруэль). У 1907—1915 гадах вучыўся ў езуіцкім каледжы ў Сарагосе, з 1917 года — у Мадрыдскім універсітэце, дзе пасябраваў з Сальвадорам Далі і Федэрыка Гарсія-Лоркам.
У 1924—1927 гадах у Парыжы ўдзельнічаў у руху «Авангард», працаваў асістэнтам рэжысёра Ж. Эпштэйна.
У 1936 годзе Буньюэль працаваў аташэ па культуры рэспубліканскай Іспаніі ў Францыі, садзейнічаў пастаноўкам антыфашысцкіх дакументальных стужак.
У 1939 годзе эмігрыраваў у ЗША, быў мантажорам у Галівудзе, супрацоўнікам кінааддзела Музея сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку.
У 1946 годзе Буньюэль перасяліўся ў Мексіку, дзе пазнаёміўся з прадзюсарам Оскарам Дансіж'е. Разам з ім зняў карціну «Вялікае казіно» (ісп.: Gran Casino, 1946). Трыма гадамі пазней рэжысёр атрымлівае мексіканскае грамадзянства.
Апошні фільм мексіканскага перыяду Буньюэля — «Сімон-пустэльнік» (ісп.: Simón del Desierto, 1965).
Перабраўшыся ў Францыю, Буньюэль пачынае супрацоўніцтва з прадзюсарам Сержам Зільберманам.
Буньюэль памёр раніцай 29 ліпеня 1983 года ў Мехіка ад сардэчнай, пячоначнай і ныркавай недастатковасці.
Зноскі
- ↑ а б Luis Buñuel
- ↑ а б Itaú Cultural Luís Buñuel // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118517465 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ https://fr.findagrave.com/memorial/6946038/luis-bu%C3%B1uel
- ↑ Варыянты напісання прозвішча Буньюэль і Бюнюэль у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.3., Мн., 1996, С.339.