Любёнжскае абацтва

Любёнжскае абацтва (ням.: Kloster Leubus; польск.: Opactwo cystersów w Lubiążu) ― былы цыстэрцыянскі манастыр у вёсцы Любёнж[2], Ніжнесілезскае ваяводства, Польшча. Размешчаны прыкладна за 54 км на паўночны захад ад Уроцлава. Заснаваны ў 1175 годзе і з’яўляецца адным з найбуйнейшых хрысціянскіх архітэктурных комплексаў у свеце, лічыцца шэдэўрам сілезскага барока.

Манастыр
Любёнжкае абацтва
ням.: Kloster Leubus, польск.: Opactwo cystersów w Lubiążu
51°15′43″ пн. ш. 16°28′08″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне Любёнж, Ніжнесілезскае ваяводства, Польшча
Канфесія каталіцызм
Епархія Урацлаўская архідыяцэзія[d]
Ордэнская прыналежнасць цыстэрцыянцы
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Першае згадванне 1150
Дата заснавання 1175
Дата скасавання 1810
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Выгляд манастыра
Царква Св. Марыі ў абацтве
Малюнак абацтва, карціна XVIII стагоддзя
Заходні бок Княжацкай залы

Апісанне правіць

Плошчу даху складае каля 25 000 квадратных метраў. Фасад, які мае працягласць 223 м, з’яўляецца самым доўгім у Еўропе пасля палаца Эль Эскарыял ў Іспаніі. У крыпце знаходзяцца 98 добра захаваўшыхся мумій сілезскіх князёў.

Абацтва будавалася на працягу стагоддзяў і было самым вялікім цыстэрцыянскім кляштаром у свеце. На бягучы момант уваходзіць у найвышэйшы клас («0») помнікаў сусветнай культурнай спадчыны.

Гісторыя абацтва правіць

Манастыр размешчаны недалёка ад броду ракі Одэр. Верагодна, тут жа быў узведзены бенедыкцінскі[ru] манастыр і царква святога Якава каля 1150 года, але былі пакінутыя ўжо к 1163 году. У гэты час тэрыторыя належала Сілезскаму княству, якое князь Баляслаў III Крывавусты завяшчаў свайму старэйшаму сыну Уладзіславу II у 1138. У братазабойчым канфлікце польскай дынастыі Пястаў, Уладзіслаў быў выгнаны сваім малодшым братам і збег у Альтэнбург, які належаў Свяшчэннай Рымскай імперыі. Аднак, пры дапамозе імператара Фрыдрыха Барбаросы, улада яго сыноў была адноўлена ў Сілезіі ў 1163 годзе.

Старэйшы сын Уладзіслава, князь Баляслаў Высокі[ru], правёў некалькі гадоў у выгнанні ў Германіі. Калі ён стаў кіраваць у Ніжняй Сілезіі, ён запрасіў цыстэрцыянскіх манахаў з абацтва Пфорта[ru], што размяшчаецца на рацэ Заале і пасяліў іх у Любёнжы. Яны сталі першымі прадстаўнікамі свайго ордэна ў Сілезіі. Першы манастырскі комплекс будаваўся да 1175, калі князь Баляслаў I выдаў афіцыйны хартыю аб заснаванні ў замку Гродзец. Правёўшы дрэнажныя работы, манахам удалося меліяраваць зямлю ў багністых ваколіцах манастыра, разараць тры палі для севазвароту і разбіць вінаграднікі. Іх намаганні паклалі пачатак сярэдневяковаму нямецкаму рассяленню на ўсход[ru], у тым ліку і ў Сілезію.

Каля 1200 года царква абацтва была перабудавана, стаўшы першым будынкам у стылі цаглянай готыкі ў рэгіёне. Калі князь Баляслаў памёр у 1201 годзе, ён быў тут пахаваны. Уздым Любёнжа працягнуўся пры кіраванні яго сына князя Генрыха I Барадатага і яго жонкі Ядвігі Сілезскай[ru]. У 1202 годзе сямейная пара заснавала Тшэбніцкае абацтва, якое ў 1220 годзе стала даччыным у адносінах да Любёнжскага аббатства па ўказе папы Ганорыя III. За ім адбылося стварэнне ў 1222 годзе Магільскага абацтва[ru] ў Малапольшчы і Генрыкаўскага абацтва ў 1227 годзе. У 1249 годзе манахі Любёнжа ўзялі пад сваё кіраванне былое аўгусцінскае[ru] абацтва Камянец, а ў 1256 годзе нават зладзілі манастыр у Бышаве, што ў Куявіі, які потым быў перанесены ў Каранова ў 1288 годзе.

З 1249 па 1844 года Любёнж меў гарадскія прывілеі. У 1327 годзе сілезскі князь Генрых VI Добры прызнаў сябе васалам караля Багеміі Іагана Люксембургскага, і калі ён памёр без нашчадкаў мужчынскага полу ў 1335 годзе, яго землі, у тым ліку Любёнж, адышлі да каралеўства Багеміі. Манастырскі комплекс быў разбураны ў час Гусіцкіх войнаў[3], і, акрамя таго, манахі былі выгнаныя па ўказе ваяўнічага князя Яна II Вар’ята у 1492 годзе, які ператварыў абацтва ў паляўнічы дом. Цыстэрыянцы не маглі вярнуцца, пакуль Ян II не сышоў у Франкфурт-на-Одэры ў Брандэнбургу. У XVI стагоддзі абацтва сутыкнулася з пратэстанцкай Рэфармацыяй і атрыманнем у спадчыну зямель Багемскае кароны аўстрыйскай дынастыяй Габсбургаў. У час Трыццацігадовай вайны абацтва было захоплена і разрабавана шведскімі войскамі ў 1638 годзе.

Абацтва спрыяла нямецкаму мастаку Міхаэлю Вільману пасля яго пераходу[ru] ў каталіцтва ў 1660-х гадах.

Цыстэрыянцы былі выгнаныя з Любёнжа ў 1810 годзе па ўказе караля Фрыдрыха Вільгельма III.

У Другую сусветную вайну, у будынках былога абацтва размяшчаліся сакрэтныя даследчыя лабараторыі і вытворчыя прадпрыемствы: у прыватнасці, па развіццю радыёлакацыйных камплектуючых і вытворчасці рухавікоў для ракет Фау-1[ru] і Фау-2 (да працы прыцягваліся зняволеныя)[4]. У канцы вайны, у будынку былога манастыра размясціліся салдаты Чырвонай Арміі, а затым і савецкая ваенная псіхіятрычная бальніца. У гэты час манастыр панёс вялікі ўрон (напрыклад, драўлянай мэбляй палілі печы). Пасля гэтага на працягу дзесяцігоддзяў ён і зусім быў закінуты.

З 1989 года манастыр сталі рэстаўраваць. Да яго пацягнулася мноства турыстаў. Кожны год летам тут праходзіць фестываль альтэрнатыўнай культуры пад назвай SLOT Art[5].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. Herbermann, Charles, ed. (1913).
  3. Moja_Polska. Любёнж (Lubiąż). Цистерцианское аббатство. Обсуждение на LiveInternet - Российский Сервис Онлайн-Дневников (руск.). www.liveinternet.ru. Праверана 29 сакавіка 2017.(руск.) . www.liveinternet.ru. Праверана 29 сакавіка 2017.
  4. H. F. Mataré: .
  5. Slot Art Festival, Poland. Cool Festivals & Retreats (3 лютага 2016). Праверана 29 сакавіка 2017.

Спасылкі правіць