Люкташ
Лю́кташ — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Выдрыца, за 8 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы.
Люкташ | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,98 км |
Шырыня | 0,44 км |
Плошча | 0,31 км² |
Аб’ём | 0,00037 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,35 км |
Найбольшая глыбіня | 1,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,2 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,12 ‰ |
Празрыстасць | 0,9 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,87 км² |
Выцякаюць | Ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,31 км², даўжыня 0,98 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 2,35 км. Найбольшая глыбіня 1,9 м, сярэдняя 1,2 м. Об'ём вады ў возеры 0,37 млн. м³. Плошча вадазбору 1,87 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй ад 3—7 да 10—15 метраў, спадзістыя. Берагі нізкія (да 0,2 м), у паўднёва-заходняй і паўднёва-ўсходняй частках возера сплавінныя. У асобных месцах берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Вакол возера забалочаная і ўкрытая хмызняком пойма шырынёй 50—250 м. Дно плоскае, выслана сапрапелем.
Возера Люкташ эўтрофнае, слабапраточнае. Цалкам зарастае (эладэя, рдзесты, разак, харавыя водарасці і інш.). З возера выцякае ручай у раку Выдрыца.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, гусцяра, лінь, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Непадалёку ад возера праходзіць аўтамабільная дарога Р46 (Лепель — Полацк — граніца Расійскай Федэрацыі).
Літаратура правіць
- Курловіч М. М. Люкташ // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 231. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29, 59. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)