Разак (род раслін)

Раза́к звычайны[3][4], Раза́к алоэпадобны[4] (Stratiótes aloídes) — водная травяністая расліна, адзіны прадстаўнік роду Разак (Stratiótes).

Разак
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stratiotes aloides L. (1753)

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  505383
NCBI  55494
EOL  11588686
GRIN  t:316418
IPNI  431936-1
TPL  kew-308859

Назва правіць

Разак звычайны[4], рэзнік, разак[4][3], парэз[5], разак алоэпадобны[4].

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовыя апушчаныя ў ваду двухдомныя расліны вышынёй 15—45 см. Лісце лінейна-ланцэтнае з зубчастым краем, цвёрдае, сабрана ў разетку. Кветкі аднаполыя, з белымі пялёсткамі. Мужчынскія кветкі часцей за ўсё адзіночныя, жаночыя ў суквеццях. У час цвіцення расліна ўзнімаецца да паверхні вады. Плод — ягадападобны са скурыстым каляплоднікам. Інтэнсіўна размнажаецца вегетатыўна.

Арэал правіць

Пашыраны на тэрыторыі ЕўразііЕўропе, на Паўночным Каўказе, у Заходняй Сібіры). Расце ў прэсных слабапраточных і стаячых вадаёмах (сажалках, старыцах, затоках, азёрах і інш.).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць