Адкрыць галоўнае меню

Лубін жоўты

(Пасля перасылкі з Люпін)

Лубін жоўты[3], Люпін (Lupinus luteus) — від кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae). Кармавая культура. Атрымаў шырокае распаўсюджанне ў сельскагаспадарчай вытворчасці розных краін. Ён лепш за іншых відаў расце на пясчаных і супясчаных глебах, а таксама мае высокую азотфіксуючую здольнасць. Акрамя таго, лубін жоўты — адна з нямногіх бабовых раслін, здольных паспяхова развівацца і фіксаваць азот на кіслых глебах.

Лубін жоўты
Illustration Lupinus luteus1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lupinus luteus L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  503584
NCBI  3873
EOL  703669
GRIN  t:22838
IPNI  504707-1
TPL  ild-8560

АпісаннеПравіць

Аднагадовыя травяністыя расліны каля 60 (80) см вышынёй. Сцеблы прамыя, тоўстыя, бароздавыя, пакрытыя рассеянымі, мяккімі, тонкімі валасінкамі. Лісце пальчастае, на доўгіх хвосціках. Лісточкі ў ліку 7-11 штук, звычайна 8-9 штук, да 6 см даўжыні, вузкія, даўгаватыя, коратка завостраныя, з доўгай, вузкай, выцягнутай асновай, бела валасістыя. Суквецце 15-30 см даўжынёй, верхавіннае, шматкветкавае, густое, коласападобнае, прамое. Кветкі з моцным прыемным водарам, кольчатыя, на вельмі кароткіх кветаножках, яркія, светла жоўтыя. Вяночак 1,3 см даўжыні, матыльковы. Цвіце ў чэрвені-ліпені.

РаспаўсюджаннеПравіць

У дзікім выглядзе распаўсюджаны ў прыбярэжнай зоне заходняй часткі Пірэнейскага паўвострава, Марока, Тунісе, Алжыры, на астравах Корсіка, Сардзінія, Сіцылія, у Паўднёвай Італіі. У Ізраілі і Ліване хутчэй за ўсё здзічэў. Здаўна вырошчваецца ў Паўночнай Еўропе, Беларусі і Украіне, у меншым маштабе ў Заходняй Аўстраліі і Паўднёвай Афрыцы. У Паўднёвай Францыі і на востраве Мадэйра сустракаецца як здзічэлы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.

СпасылкіПравіць