Люсіль Алексія Гран-Янг (дацк.: Lucile Alexia Grahn-Young, 30 чэрвеня 1819, Капенгаген — 4 красавіка 1907, Мюнхен) — першая сусветна вядомая дацкая балерына, балетмайстар. Адна з найбольш вядомых танцоўшчыц эпохі рамантычнага балета.[5]

Люсіль Гран
дацк.: Lucile Grahn
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1819(1819-06-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 1907(1907-04-04)[1][2][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Friedrich Young[d]
Прафесія балерына, харэограф
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыла школу пры Каралеўскім тэатры ў Капенгагене, Данія, пад кіраўніцтвам Аўгуста Бурнанвіля, з 1826 года ў яго трупе. У 1834 годзе афіцыйна дэбютавала ў тэатры (па-дэ-дэ ў оперы «Нямая з Портычы» Д. Абера),[6] а ў 1835 годзе выканала галоўную ролю Астрыд у балеце «Вальдэмар» Бурнанвіля. Неўзабаве адносіны паміж Бурнанвілем і Гран пачалі псавацца, бо яна прагнула танцаваць са знакамітым балетам Парыжскай оперы. Паведамляецца, што Гран змяніла некаторыя па ў «Вальдэмары», каб прадэманстраваць сваю працу ног, на што Бурнанвіль напісаў афіцыйную скаргу дырэктарам тэатра.[7] У 1836 годзе Гран выканала галоўную ролю ў балеце Бурнанвіля «Сільфіда».[7] У рэшце рэшт яна атрымала каралеўскі дазвол звольніцца; пасля ад’езду ў 1836 годзе яна так і не вярнулася ў Данію.[8]

 
Літаграфія дацкай балерыны Люсіль Гран (другая справа) працы Томаса Герберта Магуайра. Дамінуе на выяве Марыя Тальёні, якая стаіць з рукамі en couronne, а Гран, Фані Чэрыта і Карлота Грызі аддаюць даніну павагі вакол яе.

У 1839 годзе Гран пакінула Дацкі каралеўскі балет. У 1839—1842 гадах выступала з балетам Парыжскай оперы, у 1843 годзе — у Санкт-Пецярбургу, у 1845—1846 гадах — у Лондане і іншых гарадах Еўропы.[9]

У 1845 годзе Люсіль Гран запрасілі танцаваць «Па-дэ-катр» Ж. Перо разам з ужо вядомымі балерынамі Фані Чэрыта, Карлотай Грызі і Марыя Тальёні. Найменш вядомая з чацвёркі Гран пагадзілася танцаваць першай.[7]

Пасля 1846 года Гран гастралявала па большай частцы Еўропы, не толькі танцуючы, але і паставіўшы некалькі балетаў, у тым ліку адноўленны балет «Катарына  (англ.)» Ж. Перо і нават свой уласны твор «Вакх і Арыядна».

У 1848 годзе Гран пераехала ў Гамбург, Германія, і настолькі палюбіла краіну, што пабудавала дом у Мюнхене.[8][10]

У 1856 годзе Гран пакінула сцэну, выйшла замуж за англійскага тэнара Фрыдрыха Янга.

З 1858 па 1861 год працавала балетмайстрам у Лейпцыгу, з 1869 па 1875 год — у Прыдворнай оперы ў Мюнхене. Сярод пастановак сцэна вакханаліі ў оперы «Тангейзер» Р. Вагнера.[6]

У 1907 годзе памерла ў Мюнхене. Сваё багаццё і маёмасць Люсіль Гран адпісала гораду Мюнхен.[8]

Крыніцы правіць

  1. а б Lucile Grahn // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lucille Grahn // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. "Lucile Grahn". Encyclopædia Britannica. Праверана 28 February 2014.
  6. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  7. а б в Moore, Lillian. (1965). Images of the dance : historical treasures of the Dance Collection 1581-1861. New York Public Library. OCLC 466091730.
  8. а б в "Lucile Grahn-Young (1819–1907)". Dansk kvindebiografisk leksikon [Danish]. Праверана 28 February 2014.{{cite encyclopedia}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  9. Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — 623 стр. с илл.
  10. Lucile Grahn-Young(нявызн.). Dansk Bibliografisk Leksikon. Праверана 28 February 2014.

Літаратура правіць