Люцэрна пасяўная

Люцэрна пасяўная[3], Люцэрна сіняя (Medicágo satíva) — травяністая расліна; тыпавы від роду Люцэрна (Medicago) сямейства Бабавыя (Fabaceae).

Люцэрна пасяўная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Medicago sativa L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183623
NCBI  3879
EOL  703652
GRIN  t:23676
IPNI  506409-1
TPL  ild-8536

Шырока ўжываецца як кармавая расліна.

Назва правіць

Люцэрна пасяўная, люцэрна, лячуха, мядунка[3][4][5], люцэрна сеўная[6].

Батанічнае апісанне правіць

 
Люцэрна пасяўная.
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Сцёблы чатырохгранныя, голыя або апушаныя, у верхняй частцы моцна галінаваныя, да 80 см вышынёй, могуць быць прамымі, шырока кусцістымі або ляжаць.

Карэнішча магутнае, тоўстае, глыбока залягае.

Лісце на хвосціках. Лісточкі 1-2 см даўжынёй і 0,3—1 см шырынёй, даўгавата-зваротнаяйкападобныя, суцэльныя.

Кветканосы пазухавыя, даўжэй лісця. Гронка галоўкавая, густая, шматкветная, 2-3 см даўжынёй. Кветкі сіне-фіялетавыя. Чашачка 0,5—0,6 см даўжынёй трубкава-варонкападобная, валасістая.

Плод — боб, каля 0,6 см у папярочніку.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

У дзікім выглядзе расце ў Малой Азіі і на Балканах. У культуры і як заносная — па ўсім свеце[7].

Расліна расце па асыпках, на сухіх лугах, травяністых схілах, на стэпах, на пашах, па ўзлесках, у хмызняках, на галечніках, у далінах рэк, як пустазельнае ў пасевах і каля іх.

Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне правіць

Люцэрна пасяўная — выдатны меданос. Пры спрыяльных пагодных умовах меданасіць дасягае: у раёнах паліўных земляробства — 300 кг з гектара пасеваў, без паліву — 25-30 кг. Нектар бескаляровы, змяшчае да 50 % цукру. Вадкі люцэрнавы мёд празрысты або залаціста-жоўты жоўты, адразу пасля адпампоўвання крышталізуецца да стану густых вяршкоў[8].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 82. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны)
  8. Абрикосов Х. Н. и др. Люцерна // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 179. Архівавана 7 студзеня 2012.

Літаратура правіць