Лявон Лях (нар. 1927) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 19461947 гг. у Баранавіцкай вобласці, сябра арганізацыі «Чайка».[1]

Лявон Лях
Дата нараджэння 1927(1927)
Месца нараджэння в. Хілімоны, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка
Бацька Іван
Альма-матар
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1927 г. у сялянскай сям'і ў в. Хілімоны Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (пазней — Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці). У 1945 г. скончыў Навагрудскае педвучылішча. У 1946 г. падчас вучобы ў Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце далучыўся да мясцовай групы падпольнай беларускай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за беларускія нацыянальныя правы, годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць.

У сярэдзіне 1947 г. арганізацыю выкрылі савецкія спецслужбы пасля арыштаў сябраў Саюза вызвалення Беларусі (яны былі выдадзены ўладам Алесем Бажко). Пасля гэтага пачаліся арышты і ўдзельнікаў «Чайкі», бо ў выніку канспірацыйнай памылкі некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь з СВБ. Лявон Лях быў арыштаваны органамі МДБ 17 чэрвеня 1947 і засуджаны ў Баранавічах 18 кастрычніка 1947 г. ваенным трыбуналам за садзеянне антысавецкай арганізацыі да 5 гадоў канцлагераў. Пакаранне адбываў у баранавіцкай турме, канцлагерах Комі АССР і Магаданскай вобласці.

3 кастрычніка 1956 г. справу пераглядаў Вярхоўны Суд БССР. Рэабілітаваны ў 1975 г. Пасля вызвалення жыў і працаваў у Салігорску.

Зноскі

  1. http://slounik.org/154847.html Біяграфія Лявона Ляха

Літаратура

правіць
  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.


Спасылкі

правіць