Лік святасці

(Пасля перасылкі з Лік святых)

Лікі святасці — розныя катэгорыі, на якія ў праваслаўі прынята падзяляць святых пры іх кананізацыі і шанаванні ў залежнасці ад іх зямной дзейнасці.

Святыя, якія стаяць групамі паводле лікаў святасці (ікона «Другое прышэсце», Грэцыя, каля 1700)

Як і асобным святым, гэтым «тэматычным» групам святых пішуцца адмысловыя святочныя службы са стыхірамі, парэміямі, трапарамі, кандакамі, праслаўленнямі, канонамі, пракіменамі, апостальскімі і евангельскімі зачаламі, і прычаснымі (гл. Агульная мінея).

Праваслаўныя лікі святасці правіць

 
Святыя, размешчаныя ў нябёсах паводле лікаў святасці (ікона «Страшны суд», Польшча, XVII ст.)
Назва ліка Скарачэнне Крытэрыі ўключэння
Апосталы ап. Вучні Ісуса Хрыста. Адрозніваюць дванаццаць апосталаў і апосталаў ад сямідзесяці.
Бяссрэбранікі бясср. Хрысціяне, якія праславіліся сваёй бескарыслівасцю, адмовай ад багацця дзеля сваёй веры. Часта да іх адносяць святых, якія мелі дар лячэння і не бралі платы за сваю працу.
Дабраверныя дбрв. Манархі і ўдзельныя князі — за сваё набожнае жыццё, справы па ўмацаванні царквы і веры.
Блажэнныя блаж., блж. Сінанімічная назва юродзівых на Русі, а таксама ўстояная назва некаторых святых, якія дагадзілі Богу тайна, жывучы ў міру, а таксама такіх святых, чыя святасць засведчана не столькі славаю ўласных спраў іх, якія засталіся ў тайне, колькі даказана сведчаннем іншых людзей[1] (св. блж. Еранім Стрыдонскі, Аўгусцін Блажэнны, блажэнная княгіня Вольга, Блажэнная Матрона, блажэнны Мікіта)[2].
Велікамучанікі вмч./вмц. Мучанікі за веру, якія перанеслі асабліва цяжкія і працяглыя пакуты.
Вызнаўцы вызн. Асобы, якія адкрыта вызнавалі сваю веру падчас ганенняў на хрысціян. У адрозненне ад мучанікаў, вызнаўцамі называюць тых, хто пасля перанесеных пакут заставаўся ў жывых.
Мучанікі мч./мц. Асобы, якія прынялі гвалтоўную смерць за сваю веру.
Праведныя прав. Парафіяне і святары з белага духавенства, якія шануюцца за праведнае жыццё.

Старазапаветныя патрыярхі (Праайцы), якія шануюцца як узоры набожнасці. Бацькі і муж Багародзіцы таксама адносяцца да прабацькоў, але называюцца Богаайцамі (да богаайцоў адносяць і цара Давіда).

Прападобнамучанікі прпмч./прпмц. Мучанікі за веру з ліку манахаў.
Прападобныя прп. Манахі, якія шануюцца за падзвіжніцкае жыццё.
Прарокі прар. Асобы, згаданыя ў Бібліі, якія абвяшчалі народу волю Бога і прапаведавалі на тэрыторыі старажытных Ізраіля і Іўдзеі. Шануюць 18 старазапаветных прарокаў і аднаго новазапаветнага — Іаана Хрысціцеля, які з'яўляецца апошнім святым у гэтым ліку святасці.
Роўнаапостальныя роўнаап. Асобы, якія праславіліся пропаведдзю Евангелля і зваротам народаў у хрысціянства.
Свяціцелі свц. Архірэі, якія праславіліся праведным жыццём і пастырскай дзейнасцю.
Свяшчэннамучанікі свмч. Мучанікі за веру з ліку святароў.
Пакутнікі Асобы, якія прынялі мучаніцкі смерць не за веру[3], магчыма нават ад аднаверцаў (у сілу злосці, вераломства, змовы). Шануецца асаблівы характар іх подзвігу — незласлівасць і непраціўленне ворагам.
Цудатворцы цуд. і цдтв. Святыя, якія праславіліся дарам цудатварэння і заступніцтва ў адказ на малітвы да іх.
Юродзівыя блж. (асобнага скарачэння няма) Падзвіжнікі, якія добраахвотна прынялі на сябе вобраз вар'ятаў. Для такіх асоб характэрны аскетычны лад жыцця, выкрыванне (у тым ліку публічнае) людскіх заган. Гл. таксама блажэнныя.

Калі патрабуецца пазначыць множны лік святых аднаго ліку, робіцца падваенне апошняй зычнай скарачэння: свв. — святыя, апп. — апосталы і г.д.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Адбылася прэзентацыя новых рэлігійных перакладаў
  2. Блаженный // Православная энциклопедия.
  3. У набажэнскіх тэкстах часам сустракаецца назва пакутнік у дачыненні менавіта да мучанікаў за веру.

Спасылкі правіць