Ліпнякі (археалагічны комплекс)

Ліпнякі — археалагічны помнік — гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур і ранняга сярэдневякоўя за 1 км на паўночны захад ад в. Ліпнякі (Лоеўскі раён, Гомельская вобласць), на пагорку каля р. Брагінка.

Гарадзішча
Ліпнякі
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь

Пляцоўка прамавугольная з закругленымі вугламі, памерамі 60х70 м, была ўмацавана валам вышынёй каля 2 м, шырынёй да 15 м (разбураны ў 1973 г. пры правядзенні меліярацыйных работ). Выявіў у 1929 г. І. Х. Юшчанка, абследавалі ў 1955 г. В. М. Мельнікоўская, у 1957 г. Л. Д. Побаль, даследавалі ў 1976 г. М. Ф. Гурын (900 м2), у 1977 г. М. І. Лашанкоў (200 м2).

Культурны пласт да 0,6 м. Выяўлена 57 ям гаспадарчага прызначэння, разнастайных форм і памераў, адна з іх нагадвае рэшткі паўзямлянкавага жытла памерамі 5х2,8 м, заглыбленага ў мацярык на 0,2—0,3 м. Знойдзены фрагмент ляпной пасудзіны, частка якой арнаментавана па шыйцы, плечуку і тулаве ўцісканнямі пазногця або пастаўленай пад вуглом папачкі. Сярод прылад працы крамянёвыя нажы, скобля, пракрутка, рэтушор, жалезны наканечнік кап’я, фрагменты 2 нажоў, скоблі, спражка, бронзавыя фрагменты тыгля, бранзалета. Асобную групу знаходак складаюць гліняныя прасліцы біканічнай, шара- і посудападобнай формы, частка з іх арнаментавана кропкавымі ўцісканнямі, рыскамі, лініямі. У паўзямлянцы выяўлены 2 ляпныя гаршкі, падпраўленыя на ганчарным крузе, якія адносяцца да сярэдневякоўя. Магчыма, гарадзішча выконвала функцыю сховішча.

ЛітаратураПравіць

  • Гурын, М. Ф. Ліпнякі / М. Ф. Гурын // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 19. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Гурын, М. Ф., Лашанкоў, М. І. Гарадзішча Ліпнякі / М. Ф. Гурын, М. І. Лашанкоў // Весці Акадэміі навук Беларусі. — 1984. — № 2. — С.