Ліпнікі (Пухавіцкі сельсавет)
Лі́пнікі[1] (трансліт.: Lipniki, руск.: Липники) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Вёска
Ліпнікі
| ||||||||||||||||||||
Назва
правіцьНазва паказвае прыкметы мясцовасці.
Гісторыя
правіцьУ 1885 годзе фальварак у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1889 годзе ўрочышчам Ліпнікі Пухавіцкай воласці валодаў праваслаўны дваранін Мікалай Пятровіч Яцэвіч, было 160 дзесяцін зямлі. Паводле перапісу 1897 года ўрочышча[2].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Паводле перапісу 1926 года засценак.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Паводле перапісу 1960 года вёска.
Насельніцтва
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Памяць 2003, с. 99.
- ↑ Памяць 2003, с. 706.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура
правіць- Ліпнікі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 120. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ліпнікі (Пухавіцкі сельсавет)