Лія Авейсаўна Каджар

Лія Авейсаўна Каджар, прынцэса персідская (4 жніўня 1927, Баку — 19 студзеня 2004, Мінск) — беларускі архітэктар, мастак, педагог.

Лія Авейсаўна Каджар
Дата нараджэння 4 жніўня 1927(1927-08-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 2004(2004-01-19) (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Султан-Авейс Каджар[d]
Дзеці Яўгенія Сяргееўна Мусінская[d]
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія

правіць

Паходзіць з дынастыі Каджараў, нарадзілася ў сям’і інжынера Султана Авейса Каджара (сына Алі Кулі Мірзы аглы Каджара) і настаўніцы Тамары Мікалаеўны Дзідзікашвілі (Тбілісі, 1902 — Баку, 18.08.1978). Мела брата Чынгіза Авейса аглы Каджара[ru]. Скончыла ў 1952 годзе Акадэмію мастацтваў у Ленінградзе.

У 1953—1959 гадах Лія Авейсаўна працавала ў Белдзяржпраекце[1]. У 1962—1966 гадах у «Мінскпраекце», у 1967—1976 гадах старшы выкладчык кафедры інтэр’еру і абсталявання Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута[2], пазней мастаком у Мінскім мастацкім вытворчым камбінаце Мастацкага Фонду БССР.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1955 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць

правіць

Асноўныя працы: жылы дом па Ленінскім праспекце (1960), комплекс жылых будынкаў і гандлёвых прадпрыемстваў па вул. Апанскага (1964), жылых будынкаў з крамамі па вул. Рэспубліканскай (1965), інтэрнат з кафэ па вул. Караля (1966) у Мінску; у аўтарскім калектыве: помнік ахвярам фашызму ў в. Трасцянец (1958), жылы дом з крамай і кафэ «Бульбяная» па Ленінскім праспекце (1958), інтэр’еры рэстаранаў, кафэ, фае ў гасцініцах «Матэль» і «Планета» (1982) у Мінску, санаторый «Беларусь» у Сочы (1959), мемарыяльны комплекс «Вязынка» (1972), вакзал на ст. Вязынка (1973), будынак РК КПБ і райвыканкама ў г. Шчучыне (1978)[3].

Сям’я

правіць

З 1950 года была ў шлюбе са сваім аднакурснікам Сяргеем Сцяпанавічам Мусінскім. З 1953 года сям’я пражывала ў Мінску. У іх нарадзіліся дочкі Таццяна Сяргееўна (мастацтвазнаўца) і Яўгенія Сяргееўна (мастак ДПМ, сябра СМБ), які жывуць у Мінску, і сын Іван Сяргеевіч Мусінскі (навучаўся на фізічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта), які жыве ў Маскве[1].

Зноскі

  1. а б Исмаилов 2009.
  2. Аб кафедры(недаступная спасылка)
  3. Каджар Лия Овейсовна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

правіць