Лі Куан Ю
Лі Куан Ю (народжаны Гары Лі Куан Ю; 16 верасня 1923 — 23 сакавіка 2015) — палітык, першы прэм'ер-міністр Рэспублікі Сінгапур, адзін з бацькоў сінгапурскага «эканамічнага цуда».
Лі Куан Ю. 李光耀 | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
3 чэрвеня 1959 — 28 лістапада 1990 | |||
Папярэднік | пасада заснавана; | ||
Пераемнік | Го Чок Тонг | ||
Партыя | Партыя «Народнае дзеянне» | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | філосаф, аўтабіёграф, адвакат, дзяржаўны дзеяч, палітык | ||
Месца працы | |||
Веравызнанне | Агнастыцызм | ||
Нараджэнне | 16 верасня 1923 | ||
Смерць | 23 сакавіка 2015 (91 год) | ||
Пахаванне | |||
Бацька | Lee Chin Koon[d] | ||
Маці | Chua Jim Neo[d] | ||
Жонка | Kwa Geok Choo[d] | ||
Дзеці | Лі Сяньлун, Lee Hsien Yang[d] і Lee Wei Ling[d] | ||
Узнагароды | |||
БіяграфіяПравіць
Лі Куан Ю нарадзіўся 16 верасня 1923 г у Сінгапуры, у сям'і кітайскага паходжання. Вучыўся спачатку ў сінгапурскіх установах — у школе Тэлок Кураў, Інстытуце Рафлз і Нацыянальным універсітэце Сінгапура («Рафлз-Каледж»), — затым у брытанскім Кембрыджы (1945—1949).
У 1949 г. вярнуўся на радзіму. З 1950 г. займаўся адвакацкай практыкай у Сінгапуры ў кампаніі Laycock and Ong, удзельнічаў у прафсаюзным руху. У 1954 г. абраны генеральным сакратаром партыі «Народнае дзеянне», якая прыйшла да ўлады ў 1959 г. З 1959 па 1990 г. займаў пасаду прэм'ер-міністра. У 1990—2004 г. быў старэйшым міністрам ва ўрадзе Го Чок Тонга. У жніўні 2004 г. атрымаў пасаду міністра-ментара (настаўніка) у ўрадзе свайго сына Лі Сяньлуна.
Пад кіраўніцтвам Лі Куан Ю Сінгапур з беднай краіны «трэцяга свету» ператварыўся ў адну з самых багатых дзяржаў.
Палітычныя поглядыПравіць
Аб сваім палітычным крэда Лі Куан Ю пісаў так: "Мы выкарыстоўвалі тыя перавагі, якія Вялікабрытанія пакінула нам: англійскую мову, юрыдычную сістэму, адміністрацыю, пазбаўленую партыйных прыхільнасцяў. Мы старанна пазбягалі выкарыстання метадаў, уласцівых сацыяльнай дзяржаве, бо бачылі, як вялікі <брытанскі> народ у выніку <сацыялістычнай> ураўнілаўкі ператварыўся ў пасрэдны ". Пасля Лі Куан Ю выказваў захапленне Маргарэт Тэтчэр, якая ў сваю чаргу заявіла, што «калісьці Сінгапур вучыўся ў Вялікабрытаніі, а зараз мы вучымся ў Сінгапура».
МемуарыПравіць
- The Singapore Story (ISBN 0-13-020803-5)
- From Third World to First: The Singapore Story (ISBN 0060197764)
Зноскі
- ↑ Ли Куан Ю // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ (not translated to en-gb) Lee Kuan Yew obituary — The Guardian, 2015. — ISSN 1756-3224; 0261-3077; 1354-4322 Праверана 22 студзеня 2017.
- ↑ Fernandez W. Singapore's founding father Mr Lee Kuan Yew dies aged 91 at 3.18am on Monday — The Straits Times, 2015. Праверана 23 сакавіка 2015.
- ↑ Lee Kuan Yew, Founding Father and First Premier of Singapore, Dies at 91 — The New York Times, 2015. Праверана 23 сакавіка 2015.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лі Куан Ю
На англійскай мове:
- Culture Is Destiny; A Conversation with Lee Kuan Yew
- Time Magazine — Lee was chosen as Asia's 100 most influential persons of the century by TIMEAsia magazine.
- War of Words Alejandro Reyes, Asiaweek.com, September 25, 1998. Retrieved 2004-12-08
- Lee Kuan Yew: A Chronology, 1923—1965 Largely based on Lee Kuan Yew. The Singapore Story: Memoirs of Lee Kuan Yew. Singapore: Times, 1998. Retrieved 2004-12-08
- Free After 32 Lost Years Chia Thye Poh interview with Newsweek magazine. Retrieved 2004-12-12
- The Economist's apology The Economist magazine's apology to Lee Kuan Yew and Lee Hsien Loong for its 2004 nepotism article
- Gene expression: Lee Kuan Yew
- Obituary of Lee Chin Koon
- 2005 Interview with the German paper, Der Spiegel