Людміла Дарафееўна Вахоніна
Людміла Дарафееўна Вахоніна (нар. 26 жніўня 1949, г. Клічаў, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Людміла Дарафееўна Вахоніна | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 жніўня 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1974 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі І. А. Іода, Н. Я. Трахтэнберг, Л. М. Рымінскі). З 1974 года ў інстытуце «Магілёўграмадзянпраект» на пасадзе ад архітэктара да галоўнага архітэктара праектаў. У 1981—1986 гадах выкладала архітэктуру ў Магілёўскім архітэктурна-будаўнічым каледжы. У 1986—2009 гадах ізноў у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект».
Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1983 года.
Узнагароджана Дыпломам ВДНГ за будынак паліклінікі № 4 у г. Магілёве (1979—1980).
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: праект планіроўкі пасёлка Кадзіна Магілёўскага раёна (1975—1976); праект цэнтральнай сядзібы саўгаса «Добраахвотнік» Клічаўскага раёна (1976); рэканструкцыя жылога дома па Пажарным завулку ў г. Магілёве пад Польскі дом — (1995—1997, сааўтары Яскавец, Н. П. Мазеева); 200-кватэрны жылы дом па бульвары Непакорных у г. Магілёве (1997—1998, сааўтары Яскавец, Н. П. Мазеева); аднакватэрны жылы дом у пасёлку Бракава Магілёўскага раёна (унесены ў рэспубліканскі каталог тыпавых праектаў; 2000—2001, сааўтары Яскавец, Г. Маргунова); рэканструкцыя фасадаў гарадскога дому культуры па вул. Першамайскай у г. Магілёве (2001—2005, сааўтар Н. П. Мазеева); 60-кватэрны 10-павярховы жылы дом па зав. Буянава ў г. Магілёве (занесены ў рэспубліканскі каталог тыпавых праектаў; 1998—1999, сааўтар Яскавец); рэканструкцыя будынка АТС № 25 РУП «Белтэлекам» па вул. Болдзіна ў г. Магілёве (2005—2007, Мядзведнікава); рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка РУП «Белтэлекам» па вул. Ленінскай у г. Магілёве (2005—2006); рэканструкцыя будынка радыёвузла па зав. Буянава ў Магілёве (1998—1999); рэканструкцыя з надбудовай мансарднага паверху жылога дома № 23 па пр. Пушкіна ў г. Магілёве (2000—2003); аўтастанцыя ў г. Клічаве (2004—2005); 120-кватэрны 10-павярховы жылы дом па вул. Фаціна-Маўчанскага ў г. Магілёве (1998—2005, сааўтар М. І. Карначык); амбулаторыя ў в. Александрыя Шклоўскага раёна (2006, сааўтар Мядзведнікава), квартал жылой забудовы па вул. Якубоўскага ў г. Магілёве з распрацоўкай 7-кватэрных жылых дамоў (2007—2008, сааўтары Мядзведнікава, М. І. Карначык); шматкватэрны жылы дом па Юбілейным бульвары ў г. Магілёве (2008—2009, сааўтар М. І. Карначык).
Літаратура
правіць- Вахонина Людмила Дорофеевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)