Людміла Пятроўна Воранава
Людміла Пятроўна Воранава (нар. 29 ліпеня 1944, г. Рубцоўск, Расія — 8 красавіка 1997) — беларускі графік.
Людміла Пятроўна Воранава | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 ліпеня 1944 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 красавіка 1997 (52 гады) |
Род дзейнасці | графік |
Жанр | акварэльны жывапіс[d] і пастэль[d] |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1967 годзе.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1975 года.
Творчасць
правіцьПрацуе ў галіне акварэлі і пастэлі. Створаны ёю фантастычна-казачны свет вобразаў навеяны літаратурнымі творамі або ўласнымі ўяўленнямі; мнагамернасць вобразнасці набліжае творы да традыцый сімвалізму. Сярод твораў: «Над возерам» (1967), «Марс. Зямляне» (1969), «Стары Віцебск» (1981), «Сінія кветкі» (1990), «Нацюрморт са званочкамі» (1991), «Кветкі і кераміка» (1992), «Кентаўр», «Флора» (абодва 1994), «Іншыя светы» (1995); серыі «Восень» (1975), «Фантастыка» (1977), «Крылатыя» (1993), «Багі — прывіды цемры» (1996) і інш.
Зноскі
Літаратура
правіць- М. Л. Цыбульскі. Воранава Людміла Пятроўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
правіць- Людміла Пятроўна Воранава на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»