Лілія Міхайлаўна Давідовіч
беларуская актрыса
(Пасля перасылкі з Л. Давідовіч)
Лілія Міхайлаўна Давідо́віч[2] (25 снежня 1936, Гродна — 25 красавіка 2002) — беларуская актрыса. Народная артыстка БССР (1975).
Лілія Міхайлаўна Давідовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 снежня 1936[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 красавіка 2002[1] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Гады актыўнасці | 1960 — 2002 |
Тэатр | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0203165 |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў горадзе Гродна. Пасля заканчэння ў 1960 годзе Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (курс К. Саннікава[2]) была залічана ў трупу тэатра імя Янкі Купалы.
Сярод выкананых роляў у тэатры:
- Ганна («Людзі на балоце» І. Мележа),
- Юлія Тугіна («Апошняя ахвяра» А. Астроўскага),
- Маскалёва («Дзядзечкаў сон» паводле Ф. Дастаеўскага),
- Шафак («У ноч зацьмення месяца» М. Карыма),
- Уршуля («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча).
Выбраная фільмаграфія
правіць- 1985: Сяброў не выбіраюць — Канаплёва
- 1981—1982: Палеская хроніка — Глушачыха
- 1980: Вазьму твой боль — Кашуба
- 1974: Помні імя сваё | Remember Your Name | Zapamiętaj imię swoje (СССР, Польшча) — Марыя Губарэвіч
Узнагароды
правіць- Дзяржаўная прэмія БССР (1966)
- Медаль Францыска Скарыны (1996)
- Прыз «Крыштальная Паўлінка» (2001)
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 11 ліпеня 2016.
- ↑ а б Беларусь 1995.
Літаратура
правіць- Давідовіч Лілія Міхайлаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 257. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Давідовіч Лілія Міхайлаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»